- Катэгорыя: Вясна
37-гадовы Руслан Багданоўскі — кіроўца той самай "Tesla", з вокнаў якой 11 кастрычніка пад сценамі Акрэсціна некалькі хвілінаў гучала песня "Разбуры турмы муры". Другі хлопец, якога затрымалі разам з ім, — кліент таксі. На іх склалі па два пратаколы і трымалі за іх учынак 30 сутак у карцары ў нечалавечых умовах. Руслана цэлы месяц перамяшчалі "ластаўкай" і ў кайданках. Па словах кіроўцы "Tesla", начальнік ІЧУ на Акрэсціна Ігар Кенюх рабіў іх тэрмін за кратамі невыноснымі. 1 снежня мужчына пакінуў Беларусь, цяпер ён у бяспецы. Руслан распавёў "Вясне" пра матывы іх учынку, пра невыносныя ўмовы ўтрымання і пагрозы асабіста ад начальніка ізалятару. Як распавёў былы арыштант Руслан Багданоўскі, ён працаваў кіроўцам сталічнага таксі і вазіў людзей на Tesla. 11 кастрычніка ён прыехаў на замову да незнаёмага яму кліента Максіма Канавалава. Руслан успамінае, што ў дарозе яны слухалі розныя пратэстныя песні, у тым ліку Сяргея Міхалка, гурта «Кіно», а таксама вядомую пратэсную песню «Муры». Па словах мужчыны, ад гэтай музыкі ў іх пачала «закіпаць кроў ад усяго таго беззаконня, што адбываецца ў краіне». Праз гэта Руслан прапанаваў новаму знаёму паехаць пад сцены Акрэсціна і ўключыць «Муры», каб падтрымаць арыштантаў. Максім пагадзіўся.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу 47-гадовага дальнабойніка Андрэя Дзямідава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Аднак сам суд праходзіў у будынку Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" і заняў усяго пару гадзін. Суддзя Аляксандр Махароў пры дзяржабвінаваўцы Марыі Пушкар асудзіў гамяльчаніна перад студэнтамі да трох гадоў "хіміі" за абразу ў "Аднакласніках" гродзенскага ўчастковага Уладзіміра Казлоўскага – таго самага міліцыянта, які ўпаў на зямлю падчас патасоўкі 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй Дзямідаў 30 траўня мінулага года, "дзейнічаючы з намерам і агульнымі мэтамі распальвання палітычнай варожасці, здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю палітычнага становішча ў краіне, а таксама на публічную абразу прадстаўніка органаў улады пры выкананні ім службовых абавязкаў". Так, у "Аднакласніках" пад публікацыяй з фота і асабістымі звесткамі старэйшага ўчастковага інспектара з Гродна Уладзіміра Казлоўскага (цяпер ён — начальнік штаба УУС Ленінскага раёна Гродна), Дзямідаў пакінуў каментар, "які змяшчае абразлівую нецэнзурную лексіку моўнага выказвання ў непрыстойнай форме выкарыстання". Каментар датычыўся затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гродне, а Казлоўскі — той самы супрацоўнік органаў, які паваліўся на зямлю. Нагадаем, на адным з працэсаў за ягоную абразу Казлоўскі заявіў, што ў дзень інцыдэнту на выбарчага пікету яму прыйшло больш за тысячу абразаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998-га. Друкуецца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.
- Катэгорыя: Вясна
6 снежня ў судзе Ляхавічаў вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК РБ ("Хуліганства") прызналі 47-гадовага жыхара Ляхавіцкага раёна Аляксандра Плескацэвіча. У СІЗА мужчына знаходзіўся з 18 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Горадні 6 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 35-гадовага повара-кандытара Мікіты Аўдзіка, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Алена Пронька.
- Катэгорыя: Вясна
Адвакат Таццяны Батура, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе падчас спробы трапіць на суд да палітзняволенай Вольгі Залатар, 6 снежня падаў скаргу на рашэнне суддзі Таццяны Полулех. Суд над Таццянай адбыўся 1 снежня. Агулам дзяўчына правядзе за кратамі 30 сутак. Адвакат адзначыў, што з тымі парушэннямі, з якімі справа трапіла да суддзі, яна павінна была вярнуць справу на дапрацоўку або наогул спыніць яе. Адвакат дзяўчыны знайшоў шэраг сур’ёзных парушэнняў па справе. Так, у РУУСе было парушанае права Таццяны на азнаямленне з матэрыяламі справы. Ні пратакол, ні ўсе матэрыялы справы Таццяне нават не прапаноўвалі падпісаць.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах "Беларусь 1", "АНТ" і "СТБ" у перыяд з 15 па 21 лістапада, які праводзіўся штодня з 19:00 да 22:00. Пра гэта паведамляецца на сайце блогера Антона Матолькі.
- Катэгорыя: Вясна
6 снежня 2021 г. 1 снежня і ў наступныя дні рэпрэсіўны апарат уладаў Беларусі зноў распачаў адвольную атаку на праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны": у больш як дваццаці валанцёраў былі праведзеныя вобшукі, пасля якіх адбыліся затрыманні і допыты; у валанцёраў адабраныя падпіскі аб неразгалошванні дадзеных. Раней валанцёры таксама зазнавалі пераслед за іх дзейнасць па назіранні за выкананнем права на справядлівы суд, а адна з валанцёрак пацярпела ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага, нялюдскага абыходжання, у сувязі з чым намі накіравана паведамленне спецыяльным працэдурам ААН. Усё гэта — адвольная рэпрэсіўная рэакцыя ўладаў на выключна легітымную, мірную і адкрытую дзейнасць па абароне, прасоўванні і заахвочванні правоў чалавека, у прыватнасці — на валанцёрскую падтрымку праваабарончай дзейнасці і назіранне за выкананнем стандартаў справядлівага правасуддзя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе горада Жодзіна 6 снежня вынесены прысуд Рыгору Некрашэвічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара Комара – па арт. 369 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля сёння абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць 49-гадовай Ларысы Кузьменка, якую ўтрымліваюць з сіндромам клаўстрафобіі ў СІЗА амаль чатыры месяцы. Жанчыну абвінавацілі ў гвалце ў адносінах да супрацоўніка АМАПу (арт. 364 КК) на нядзельным Маршы 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Згодна версіі абвінавачвання, Кузьменка схапіла за руку амапаўца, чым перашкаджала яму працаваць. Жанчына віну не прызнае і адмовілася ад дачы паказанняў, як на судзе, так і падчас следства. Сёння пракурор Сідоранка запрасіў у суда пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Праз некалькі гадзінаў суддзя Сяргей Салоўскі прызначыў Ларысе Кузьменка менавіта такое пакаранне, якое прасіла дзяржабвінавачванне. Згодна версіі абвінавачвання, Ларыса Кузьменка 27 верасня ў 15.30 знаходзілася на вуліцы Савецкая, з’яўлялася ўдзельніцай масавага мерапрыемства, якое праводзілася ў парушэнне існуючага парадку яго правядзення. Яна дзейнічала «па матывах палітычнай варожасці, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўніка атрада міліцыі асобага прызначэння АУС Гомельскага аблвыканкаму, які дзейнічаў у адпаведнасці са службовымі інструкцыямі і нёс ахову грамадскага парадку». Кузьменка разумела, што перад ёй знаходзіцца супрацоўнік унутраных спраў у форме і мела намер прычыніць шкоду камандзіру ўзвода баявога прызначэння АМАПу Пятрову П.П. Таму, выкарыстала гвалт у дачыненні да Пятрова: «выкарыстоўваючы грубую фізічную сілу, схапіла за руку Пятрова і ўтрымлівала яе каб калона пратэстоўцаў магла бесперашкодна прайсці. Потым яна апусцілі яго руку долу, тым самым змясціла пацярпелага з месца. Такім чынам пазбавіла яго фізічнай магчымасці выконваць яго службовыя абавязкі. Прычыніла Пятрову пабоі і фізічны боль. Такім чынам, Кузьменка здзейсніла гвалт над супрацоўнікам міліцыі, каб перашкодзіць яго законнай дзейнасці».