- Катэгорыя: Вясна
22 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў палітвязня Андрэя Баранава вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар. Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнае віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса. Палітзняволеная абвінавачваецца, у тым ліку, у стварэнні экстрэмісцкіх фарміраванняў – тэлеграм-чатаў "Ждановічы сёння", "Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя", якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 29 верасня распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў. Экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Палітвязню ставіцца ў віну адміністраванне тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ўдзел у Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году. Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. На пачатку судовага працэсу суддзя Алена Шылько па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дындзілевіч вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо "ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай". 20-гадовы Арцём Баярскі да затрымання вучыўся на хімічным факуль хімічнага факультэта БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. Год таму пасля Маршу пенсіянераў яго жорстка затрымалі, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле “народнага" артыкулу 24.23 КаАП. У сваім дзённіку Арцём падрабязна апісаў збіццё ў Ленінскім РУУСе:
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскім абласным судзе 26 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Дагэтуль яго вінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу вылучылі новае абвінавачванне.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ "Вясна" Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Алесь Бяляцкі стаў ахвярай пераследу праз сваю праваабарончую дзейнасць, а таксама за рэалізацыю свайго права на мірныя сходы і выказванне меркавання. Арганізацыя заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.
- Катэгорыя: Вясна
Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада Днём салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі і заклікала праводзіць розныя акцыі ў падтрымку вязняў і пісаць ім лісты і паштоўкі. З гэтай нагоды Літоўскі МЗС сумесна з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” зладзіў кампанію падпісання паштовак - #FreedomLetters. Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі, мэрыя Парыжа з беларускай дыяспарай арганізавалі канцэрт Маргарыты Ляўчук, а прадстаўнікі МЗС Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі і іншых краін выступілі са словамі падтрымкі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 24 і 26 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.