- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў гэтым годзе адсвяткаваў 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. І за сваю мірную праваабарончую дзейнасць цягам гэтага году за кратамі знаходзяцца сем “вясноўцаў”. Падпішы петыцыю за іх вызваленне!
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-6 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволеным блогерам Эдуардам Пальчысам. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Напачатку суда Эдуард заявіў адвод суддзі і адмовіўся ўставаць, але гэтае хадайніцтва не было задаволена. Але суддзя Пётр Арлоў задаволіў хадайніцтва пракурора аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме. Такое рашэнне было прынята "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў". Распавядаем, у чым абвінавачваюць палітзняволенага блогера, які ўтрымліваецца за кратамі з верасня мінулага году. Эдуарда затрымалі ў канцы верасня мінулага года – яму завочна прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але пасля "сутак" ён так і не выйшаў. Цяпер палітвязня судзяць па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра, які быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1985 годзе ў мэтах прызнання і распаўсюджвання інфармацыі аб нястомнай працы добраахвотнікаў па ўсім свеце. У 2021 годзе ААН прапануе тэму дня для гэтага дня – “Стань добраахвотнікам зараз, каб пабудаваць лепшую будучыню”.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе 1 снежня вынесенае рашэнне па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму) і арт. 130 (распальванне іншый сацыяльнай варажнечы) у дачыненні да мясцовага жыхара Данііла Жарына.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сачыць за судовымі слуханнямі па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю ўладаў Беларусі да любых формаў пратэсту. На думку праваабаронцаў, найбольш распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле паклёпніцкіх артыкулаў: за абразу прэзідэнта, дзяржаўных чыноўнікаў, суддзяў, а таксама за здзек над дзяржаўнай сімволікай (артыкулы 368, 369, 370, 391 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да жлобінскага палітвязня Ігара Поварава ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прымяняюцца катаванні.
- Катэгорыя: Вясна
Cілавікі працягваюць кожны дзень урывацца ў дамы беларусаў і затрымліваць іх па палітычных матывах. Іх катуюць і ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Акрамя гэтага, на некаторых затрыманых бесперапынна складаюць пратаколы, каб некалькі месяцаў трымаць іх у няволі. У лістападзе праваабаронцы зафіксавалі не менш за 275 затрыманняў. Усяго за мінулы месяц суддзі прызначылі мінімум 12 штрафаў на агульную суму 18 270 рублёў ( 630 базавых велічыняў) і арыштавалі мінімум 81 чалавека агулам на 1 143 сутак. «Вясна назірае» склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў каралі ў лістападзе. Раніцай 10 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ў ператрус ў кватэры бабруйчаніна Сяргея Бяляева. Адміністрацыйны працэс супраць Сяргея завялі за рэпост у Ленінскім РАУС Бабруйска. Паводле блізкіх Сяргея Бяляева, там адзін з супрацоўнікаў без усялякай прычыны ўдарыў яго па галаве. А Сяргея не толькі біць нельга, яму любыя рэзкія рухі супрацьпаказаныя. У яго хвароба Паркінсона, мужчыну ўжыўлены нейрастымулятар. Мінулай зімой яго таксама забіралі з дому пасля ператрусу і абшуквалі ў міліцыі з ужываннем металашукальніка. Гэта прывяло да таго, што нейрастымулятар быў збіты з рытму. Гэтай восенню Сяргею зрабілі аперацыю ў Мінску і наладзілі стымулятар. Аднак ужо раніцай наступнага дня па прыездзе дадому пасля лякарні да яго ўварваліся сілавікі, паклалі на падлогу, надзелі кайданкі. Праўда, тады Сяргея не затрымалі. А праз месяц, 10 лістапада, вырашылі, што ён ужо здаровы, і затрымалі пасля ператрусу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 3 снежня разгледзеў крымінальную справу Сяргея Бяляўскага. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Трэцяга снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. У Беларусі правамі гэтай уразлівай групы займаўся Офіс па правах людзей з інваліднасцю. “Вясна” узгадвае, што рабіў Офіс і што з ім здарылася за апошні год. Офіс па правах людзей з інваліднасцю — асветніцкая праваабарончая ўстанова. "Мы — каманда прафесіяналаў, якія сабраліся для сумеснай працы па абароне правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Доўгі час складвалася сітуацыя, у выніку якой людзі з інваліднасцю вымушаныя заставацца на краі грамадскага жыцця, у ізаляваных супольнасцях, не маючы магчымасці жыць паўнавартасным жыццём. Праца Офіса скіраваная на тое, каб змяніць наша грамадства, робячы яго свабодным ад бар'ераў і забабонаў