10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Сабралі разнастайныя актыўнасці, да якіх можна далучыцца, каб заявіць сваю прыхільнасць абароне правоў чалавека. 9 снежня ў 10.00 (GTM) адбудзецца анлайн-цэрымонія ўручэння прэміі Front Line Defenders 2021.

Фота: ru.dreamstime.com 8 снежня вінаватым ў здяйсненні злачынства па артыкуле 341 Крымінальнага Кодэкса Беларусі «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» прызналі 21-гадовага Мікалая Слёза.

Андрэй Аўсіевіч. Фота: Гродно-Лайф У Гарадзенскім абласным судзе 8 снежня завяршыўся працяглы разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Дагэтуль яго вінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу вылучылі новае абвінавачванне – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК).

Адкрыццё Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мінск, 8 снежня 1991 год Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года.

Алесь Беляцкі, 1989 г. Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998-га. Друкуецца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.

У палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай ізноў не атрымліваецца дамагчыся медыцынскай дапамогі, а ейныя лісты блакуюць праз згадванне ў іх выстаўленых крымінальных артыкулаў. На працягу апошняга тыдня (канец лістапада — пачатак снежня) Марфа Рабкова спрабавала дамагчыся прызначэння УГД, дзеля чаго напісала шэсць заяваў. Аднак пасля гэтага не было "ніякай рэакцыі", як паведаміла Марфа ў адным са сваіх лістоў.

Аляксандр Сяліцкі. Фото: spring96.org У судзе Докшыцкага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Сяліцкага, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў (арт. 369 КК).

Ілюстрацыя з сайта pinterest.com 10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-6 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 7-8 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: