- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 2-3 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 3 снежня вынеслі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле. Суддзя Анастасія Папко асудзіла Вольгу да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта на год менш, чым прасіла ў суда пракурорка Жанна Баранава. На абвяшчэнні прысуду Вольга папрасіла суд агучыць усё абвінавачванне, якое заняла паўтары гадзіны. Нагадаем, Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў яе дома правялі ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла. Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць», яна была адміністратаркай мясцовага дваровага чата і арганізоўвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы: чаяванні, прагулкі, канцэрты.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні перашага быў абвешчаны яшчэ адзін прысуд па крымінальнай справе, звязнай з падзеямі ў абласным цэнтры 10 жніўня 2020 года. Дзмітрыя Горбача судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
“Вясна прыйдзе” распавядае, з якімі гісторыямі падчас беларускіх рэпрэсій сутыкаліся хатнія гадаванцы. Яны бачылі сілавікоў і ператрусы ва ўласным доме, ішлі на затрыманні і перажывалі нечаканае знікненне сваіх гаспадароў. Што адчувалі пры гэтым жывёлы і як мяняліся іх паводзіны? Гісторыі хатніх улюбёнцаў распавядаюць іх гаспадары і відавочцы:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня разглядзелі справу 32-гадовай Таццяны Батуры, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгай Залатар. Справу вяла суддзя Таццяна Полулех. 30 лістапада Таццяна мусіла выйсці пасля 15-сутачнага арышту на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. Распавядаем, як праходзіў гэты суд над мінчанкай.
- Катэгорыя: Вясна
Сёлета пры канцы верасня 51-гадовую мінчанку арыштавалі на 12 сутак за рэпост у закрыты тэлеграм-чат паведамлення з канала "BYPOL", які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Таксама ў яе за гэта канфіскавалі тэлефон iPhonе. Арышт мінчанка адбывала ў ЦІП на Акрэсціна. 90 вошай у бяздомнай суседкі, 11 чалавек у двухмеснай камеры №15, амаль два тыдні без перадач, душа і прагулак — гэта тое, што яна перажыла за гэтыя 12 сутак. Пры гэтым жанчына ўзгадвае вялікую салідарнасць беларусак-сукамерніц: чаяванне з цукеркамі ад кашлю, жменька арэхаў на ўсю камеру ў гонар святаў, кавалачак сыру на васьмярых. Былая арыштантка распавяла “Вясне” пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў канцы верасня-пачатку кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай у СІЗА. Спатканне, якое ім далі, аказалася для сямейнай пары поўнай нечаканасцю.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе 1 снежня вынесенае рашэнне па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму) і арт. 130 (распальванне іншый сацыяльнай варажнечы) у дачыненні да мясцовага жыхара Данііла Жарына.