- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 9 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калач, якіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Змрочныя часы не толькі выкрываюць самае добрае і самае кепскае ў людзях. Яны, нібыта ліхтарык, высвечваюць крызісы ў розных галінах жыцця грамадства – у тым ліку, у сферы правоў чалавека. Людзі пачынаюць задумвацца, якія ж правы ў іх існуюць, толькі калі іх пачынаюць забіраць. Але каб заходзіць у цёмны пакой без страха, бракуе ліхтарыка: патрэбна ўключыць святло. Ім і можа апынуцца адукацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Вольга Гарбунова – беларуская актывістка і праваабаронца ў сферы жаночых правоў. Доўгі час яна была часткай "Радзіславы" – грамадскага аб'яднання, якое дапамагае жанчынам, пацярпелым ад гвалту. Цяпер Вольга Гарбунова – палітзняволеная. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года.
- Катэгорыя: Вясна
У Савецкім судзе Гомеля 9 снекжня вынесены прысуд аднаму з былых заўзятараў футбольнага клуба “Гомель” палітвязню Яўгену Маранцу. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і ў незаконны абароце моцнадзеючых або атрутных рэчываў (ч. 1 арт 333 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 9 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калач, якіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 9 снежня агучылі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму Арцёму Баярскаму. Суддзя Алена Шылько прызнала экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дындзілевіч, бо "ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай". Вядома, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ва ўдзеле ў Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году. За кратамі хлопец утрымліваецца восем з паловай месяцаў. 20-гадовы Арцём Баярскі, ураджэнец Гродна, да затрымання вучыўся на хімічным факультэце БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. Год таму пасля Маршу пенсіянераў яго жорстка затрымалі, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле “народнага" артыкулу 24.23 КаАП. У сваім дзённіку Арцём падрабязна апісаў збіццё ў Ленінскім РУУСе:
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека распавядаем у храналогіі пераследу пра тых, каго ўлады схавалі за краты за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі, дапамагалі людзям і адкрыта заяўлялі пра бяспраўе ў краіне з боку беларускіх ўладаў, – Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маладзечанскага раёна 8 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў з прымяненнем гвалту) ў дачыненні да Сяргея Непагоды, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь. Гэта трэці фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня мінулага году ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбвівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет. Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі яшчэ напрыканцы верасня. Уладзімір Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'езаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь. Тут яго змяцсілі пад варту на падставе ўзбуджанай супраць яго крымінальнай справы. Цяпер ягоную справу разглядае суддзя Аляксей Петрусевіч, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае памочніца пракурора Юлія Жук (яна выступала дзяржабвінаваўцаў па справе супраць адзінаборца Аляксея Кудзіна). Тады, у апошні дзень пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, у многіх гарадах Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Такая акцыя (Ланцуг салідарнасці) прайшла і ў Маладзечне. Каля дзесяці гадзін вечара на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Вялікі Гасцінец да пратэстуючых маладзечанцаў пад'ехаў мікрааўтобус з мінскімі амапаўцамі. Сілавікі затрымалі аднаго з іх — Мікалая Алейніка. Некалькі чалавек падбеглі да міліцыянтаў, завязалася бойка і сілавікі з'ехалі. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з амапаўцаў апынуўся пісталет.