- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены юрыст "Вясны" і каардынатар кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, які ўтрымліваецца за кратамі амаль сем месяцаў, даслаў ліст з СІЗА-1 ад 25 студзеня. У ім ён піша, што лісты да яго амаль не даходзяць, хоць і ведае, што яму пішуць родныя, калегі і неабыякавыя людзі. Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры. У лісце праваабаронца дзеліцца ўражаннямі ад прачытанай кнігі Горвата. «Лісты не даходзяць зусім. Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца ў гэтай касмічнай бездані і цемры без лістоў. Мне трапляе толькі па аднаму лісту ад мамы і Ніны [жонкі]. Вось ужо два тыдні [прайшло] з апошняга ліста ад іншых (з 11 студзеня). І вось мы стаім і ўзіраемся ў чорную дзіру і спрабуем дакрычацца. Але ў гэтай дзіры знікае ўсё: мары, надзеі, час, цяпло».
- Катэгорыя: Вясна
65-гадовую жыхарку Рэчыцы Людмілу Хлусевіч 1 лютага асудзілі ўжо другі раз па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Цяпер яе судзілі за каментар у "Аднакласніках" пад фотаздымкам супрацоўніка ДАІ: "Яшчэ адзін свінячы лыч". У лістападзе мінулага года пенсіянерку пакаралі 1,5 гадамі "хатняй хіміі" і яна ўжо два месяцы адбыла пакаранне. Суддзя Марына Кацуба прысудзілі Людміле яшчэ адзін год "хатняй хіміі". Агулам жанчыне засталося адбываць 1 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі". "Гомельская Вясна" распавядае падрабязнасці судовага працэсу. На пачатку працэсу адвакатка Хлусевіч Наталля Багданава хадайнічала аб далучэнні да справы даведкі з аддзелу сацыяльнай абароны аб памеры пенсіі Людмілы за мінулы год, якая склала 362 рублёў, а апошнія тры месяцы яна атрымлівала ўжо 387 рублёў. Суддзя хадайніцтва задаволіла.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім раённым судзе 1 лютага за малюнкі сэрцэйка і надпісы “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ” на плафоне ліфта асудзілі 52-гадовую мінчанку Наталлю Сляпцову. Вясной мінулага года яе за гэта арыштоўвалі на 22 сутак, але потым яшчэ ўзбудзілі крымінальную справу за злоснае хуліганства. У судзе артыкул змянілі на больш мяккі – арт. 341 Крымінальнага кодэкса (псаванне маёмасці). Каб вылічыць таго, хто пакідае пратэсныя надпісы і малюнкі, сілавікі ўсталявалі відэакамеру ў плафоне асвятлення ліфта. Пратэсныя надпісы ў ліфце па ўласнай ініцыятыве адмывала суседка, якая на судзе задалася пытаннем: “Яны неверагодныя, а суседзі тады хто?” У выніку, суддзя Алена Новікава прызначыла Наталлі Сляпцовай вялічэзны штраф — 150 базавых велічыняў альбо 4800 рублёў ці 1860 долараў. Згодна версіі абвінавачвання па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства), Наталля Сляпцова з 25 сакавіка па 21 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы – кабіне ліфта “Пасажырскі ПП-0626Щ», які знаходзіцца ў адным з дамоў аграгарадка Ждановічы, сістэматычна наносіла чырвоным маркерам на плафон асвятлення кабіны ліфта надпісы і выявы, “якія сімвалізуюць відавочную пратэсную накіраванасць, парушая архітэктурную выразнасць і істотна зніжаючы эстэтычныя характарыстыкі маёмасці”. Вось, як выглядалі, па меркаванні следства, хуліганскія дзеянні Наталлі:
- Катэгорыя: Вясна
Павел Севярынец працягвае дасылаць з-за кратаў кранальныя лісты, малюнкі і верыць у лепшы лес для Беларусі. Днямі жонка палітвязня Вольга напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Думаю, пара пахваліцца, што ад Паўла Севярынца за апошнія месяцы сабралася яшчэ 10 новых малюнкаў храмаў. Будзем рабіць новыя паштоўкі».
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аднаго з сталічных прадпрыемстваў Барыса Самковіча, абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Дзяржаўныя прафсаюзы Беларусі актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да рэферэндума з самага пачатка абвячшэння выбарчай кампаніі: яны ў рэкорднай колькасці прадстаўлены ў тэрытарыяльных камісіях, агітуюць за змены ў Канстытуцыю, ствараючы ініцыятывы і прымаючы дэкларацыі, а таксама ў рэкорднай колькасці акрэдытаваліся назіральнікамі за рэферэндумам. Пакуль гэта самая актыўная структура ў падрыхтоўцы да рэферэндума. Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) з’яўляецца Міхаіл Орда, які ўзначальваў штаб Лукашэнкі на прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2020 годзе. Верагодна, гэта і тлумачыць такую гіперактыўнасць у цяперашняй выбарчай кампаніі ФПБ. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае пра вялікую ўключанасць дзяржаўных прафсаюзаў у падрыхтоўку да рэферэндума.
- Катэгорыя: Вясна
Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з апублікаванымі дадзенымі, галасаванне будзе весціся на крыху больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участкаў, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і воінскіх часцях. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян, якія жывуць у межах паўночна-ўсходняга рэгіёна Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце Рэчыцкага райвыканкама апублікаваныя звесткі пра склад раённай камісіі па рэферэндуме. У камісію на безальтэрнатыўнай аснове ўвайшлі 11 чалавек, усе яны людзі ў раёне добра вядомыя і правераныя падчас ранейшых электаральных кампаній.