Аляксандр Лядак Праваабаронцам стала вядома аб выніках судовага пасяджэння, якое прайшло 1 лютага ў судзе Полацкага раёна і Полацка па справе Аляксандра Ледака, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады».

Праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць сведчанні бесчалавечных умоваў утрымання, у якіх утрымліваюць беларусаў, арыштаваных па "палітычных" артыкулах. Беларускія суддзі ў студзені прызначылі мінімум 41 адміністрацыйны арышт агульнай працягласцю ў 543 сутак. У арыштантаў забіраюць цёплае адзенне, ім не перадаюць перадачы і не аказваюць медыцынскую дапамогу. Камеры на Акрэсціна дагэтуль перапоўненыя: на дзве "шконкі" — па 20 чалавек. Былы арыштант распавёў "Вясне", у якіх умовах адбываў арышт у ЦІПе на Акрэсціна ў студзені. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Ілюстрацыйнае фота. Суд Полацкага раёна і горада Полацка 4 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па факце апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаныя – Вольга Трунова і Святлана Фірсава.

Ілюстрацыйнае фота Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага пасяджэння па справе Андрэя Шчыгеля, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў ягоную справу 31 студзеня.

Людміла Хлусевіч. Фота: Гомельская Вясна. Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінулы тыдзень.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 4 лютага па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Леанід Судаленка ў судзе. Фота: Гомельскія ведамасці У гадавіну свайго арышту і змяшчэння ў СІЗА №3 Гомля Леанід Судаленка ў лісце з турмы гамяльчанцы Тамары ўзгадвае пагадзінна падзеі таго дня і дзеліцца думкамі наконт судовай сістэмы ў Беларусі на прыкладзе сваёй справы. Пра гэта піша "Гомельская Вясна". 

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, як і яшчэ тры праваабаронцаў "Вясны", утрымліваецца за кратамі ўжо сёмы месяц. Валянцін у нядаўнім лісце з-за кратаў паведаміў, што яму працягнулі меру стрымання да 14-га сакавіка і, па словах следчага, расследванне па «справе Вясны» можа быць скончанае напрыканцы вясны. Таксама праваабаронца выказаўся пра плануемыя змены ў Канстытуцыю і рэферэндум, распавёў пра свой сябе. "У мяне ўсё добра, наколькі гэта можа быць у турме. Асаблівых навінаў у мяне няма. Сёння хадзіў гуляць на вуліцу і глядзеў на неба, як я заўсёды раблю на шпацыры. Неба было такое блакітнае, такое яснае, нават сонейка з’явілася. Мне ўсё гэта нагадала вясну, хаця да вясны яшчэ месяц.

Фота: redflag.by У Магілёўскай вобласці чыноўнікі і дзяржслужачыя вядуць агітацыю па канстытуцыйным рэферэндуме сярод непаўнагадовых. Хоць апошнія пакуль нават не маюць права прымаць удзел у галасаванні.

"Марш адзінства ў Гародні". Фота: newgrodno.by У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 3 лютага вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова. Палітвязняў абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК) і гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).