Уладзімір Ганчароў Першага лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва Уладзіміра Ганчарова, якога раней ужо асудзілі на 1,5 годы калоніі агульнага рэжыму, прызналі вінаватым па новай крымінальнай справе. Гэтым разам Уладзіміра абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ – «Абраза прадстаўніка ўлады».

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 3 лютага 2022 г.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 1-3 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і правядзенні ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Павел Левінаў Праваабаронца з Віцебска Павел Левинов, які знаходзіцца цяпер не ў Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтравыбаркам з нагоды парушэння яго права ўдзельнічаць у рэферэндуме. Вось як ён гэта аргументуе.

Ілюстрацыйнае фота Сябры мінскай гарадской арганізацыі Партыі "Грамада" (БСДГ) звярнуліся ў Цэнтральную камісію з просьбай ухіліць калізіі падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму 27 лютага. Яны звярнулі ўвагу на тое, што памяшканні для агітацыі за і супраць зменаў у Канстытуцыю даюцца не ўсім, а таксама на тое, што інфармацыя пра ўтварэнне ўчасткаў для галасавання публікуецца не адразу. Партыя "Грамада" просіць ЦВК больш адкрыта асвятляць рэферэндум і даць памяшканні для агітацыі ўсім жадаючым.

Ілюстрацыйнае фота Сябры мінскай гарадской арганізацыі Партыі "Грамада" (БСДГ) звярнуліся ў Цэнтральную камісію з просьбай ухіліць калізіі падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму 27 лютага. Яны звярнулі ўвагу на тое, што памяшканні для агітацыі за і супраць зменаў у Канстытуцыю даюцца не ўсім, а таксама на тое, што інфармацыя пра ўтварэнне ўчасткаў для галасавання публікуецца не адразу. Партыя "Грамада" просіць ЦВК больш адкрыта асвятляць рэферэндум і даць памяшканні для агітацыі ўсім жадаючым.

Выступ сведкі ў судзе па адміністрацыйнай справе Беларусаў прыцягвалі да адказнасці за "ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Хваля рэпрэсій у Беларусі не спыняецца ні на дзень. Сілавікі па ўсёй краіне штодзённа ўрываюцца ў дамы беларусаў, праводзяць ператрусы, затрымліваюць іх па палітычных матывах і кідаюць за краты ў нечалавечыя ўмовы. У студзені іх затрымлівалі за салюты, налепкі, рэпосты, лозунгі і БЧБ-сцягі. Некаторых перазатрымліваюць па некалькі разоў запар і ўтрымліваюць у ізалятарах больш за месяц. За студзень праваабаронцы зафіксавалі не менш за 153 затрыманні па палітычных матывах. Беларускія суддзі прызначылі мінімум 3 штрафы на агульную суму 4 256 рублёў (133 базавых велічыняў) і 41 адміністрацыйны арышт агульнай працягласцю ў 543 сутак. Але праваабаронцам вядома і пра тры выпадкі, калі суддзі вырашылі спыніць адміністрацыйныя справы ў сувязі з недаказанасцю віны. «Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў пераследавалі ў студзені.  Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Галасаванне у Амбасадзе Беларусі ва Украіне. Ілюстрацыйнае фота. Згодна з Каляндарным планам завяршыўся этап утварэння участкаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме. Паводле інфармацыі ЦВК, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана 5510 участкаў, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 у воінскіх часцях.

Пікет партыі БНФ пад час рэферэндума ў 1992 годзе. Фота У. Сапагова. Партыйны склад тэрытарыяльных выбарчых камісій у Беларусі памяншаецца з правядзеннем кожнай наступнай электаральнай кампаніі.