Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікавала дадзеныя аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме.

Іван Кубракоў у Наваполацку. Сустрэчы з электаратам, “прамыя лініі і гарачыя тэлефоны”, дыялогавыя пляцоўкі – для ідэалагічнай апрацоўкі грамадзян напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па зменах у канстытуцыю актывізаваліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і чыноўнікі высокага рангу.

Ілюстрацыйнае фота Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавала апошнія заявы старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама некаторыя пункты Метадычнага дапаможніка для ўчастковых камісій пра здыманне фіранак з выбарчых кабінак і адначасовай прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі і дружыннікаў на выбарчых участках і падрыхтавалі адказы на пытанні, якія хвалююць шмат якіх выбаршчыкаў. Такім чынам...

Сёння, 7 лютага, у судзе Пінскага раёна і г. Пінска да двух гадоў "хатняй хіміі" па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта) асудзілі КВЗэншчыка Васіля Краўчука. Падставай для крымінльнай справы стаў жартаўлівы каментар у тэлеграм-канале "Каратели Беларуси". Сам мужчына запэўніваў, што гэта быў жарт, запазычаны ў калегаў па сцэне, які гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Прысуд вынесла суддзя Вольга Лубнік.

7 лютага суд Бераставіцы і Бераставіцкага раёна асудзіў 69-гадовую пенсіянерку з Ваўкавыска Галіну Іванаўну Міхальчук да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Яе ўзялі пад варту ў залі суда. Прысуд вынес суддзя Андрэй Талочка. Бок дзяржабвінавачання падтрымала пракурорка Ала Кузьма. Сакратаром на пасяджэнні была Таццяна Кароль. Галіну Іванаўну прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэкса. Яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі шляхам частковага складання пакаранняў: 1,5 года пазбаўлення волі — паводле ч.2 арт.367 КК, 1,5 года пазбаўлення волі — паводле ч.1 арт.368 КК, два гады абмежавання волі — паводле арт.369 КК. Менавіта такое пакаранне запрасіла пракурорка Ала Кузьма. Таксама яна папрасіла павялічыць пакаранне да 2,5 гадоў пазбаўлення волі праз тое, што абвінавачаная ўжо адбывае пакаранне паводле арт.369 КК.

10 снежня 2020 года была апублікаваная Пастанова Савета Рэспублікі Беларусь, паводле якой было прынятае рашэнне часова прыпыніць перасячэнне мяжы Беларусі на выезд грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікамі, якія маюць дазвол на сталае ці часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, на аўтадарожных пунктах пропуску, на чыгуначных вакзалах і рачных портах. Пастанова набыла моц 21 снежня 2020 года і дзейнічае дагэтуль — ужо больш за год. Юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" прааналізавалі Пастанову з пункту гледжання правоў чалавека і прыйшлі да наступных высноваў. 1)  Абмежаванні ўведзеныя ў парушэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, бо абмежаванні правоў і свабод у межах мер, якія прымаюцца дзеля абароны насельніцтва, павінны быць законнымі, неабходнымі і супамернымі; і Канстытуцыі, бо права на свабоду перамяшчэння можа быць абмежаванае ў інтарэсах абароны здароўя насельніцтва толькі законам.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца і цяпер. Па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Віктар Колачаў. Фота: orshanka.by У Аршанскім рэгіёне чыноўнікі і дзяржслужачыя вядуць актыўную агітацыю па канстытуцыйным рэферэндуме сярод арганізацый і устаноў. Пры гэтым задзейнічаюць увесь кіраўнічы патэнцыял, якія спрабуе зразумелымі словамі данесці да выбарцаў новаўвядзенні ў Канстытуцыю і іх актуальнасць для грамадства.

Пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта У адзіным раённым цэнтры Віцебскай вобласці на пасяджэнні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта 4 лютага былі ўтвораны 14 участковых выбарчых камісій, у якія ўвайшлі больш за 180 чалавек. 5 і 6 лютага ў Віцебскім рэгіёне плануюць завяршыць гэты этап падрыхтоўкі да правядзення рэферендума по ўнясенню зменаў у Асноўны закон краіны.