У судзе Пастаўскага раёна 20 студзеня асудзілі двух братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў, а таксама іх сябра Паўла Цапеліка паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля прэзідэнцкіх выбараў пратэсных надпісаў і малюнкаў. Наогул у Паставах у канцы верасня і кастрычніку 2020 гады яны нанеслі каля 50 надпісаў і малюнкаў, сярод якіх — "Жыве Беларусь", "3%", БЧБ-сцягі. Суд аштрафаваў Ігара Павініча на 300 базавых велічынь (9600 рублёў), Дзмітрыя Павініча — на 240 базавых (7680 рублёў), Паўла Цапеліка — на 290 базавых (9280 рублёў). Справу разглядала Наталля Максімовіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ігар Ластоўскі. "Вясна" распавядае падрабязнасці гэтай справы.  Паводле версіі абвінавачвання, 24-гадовы Ігар і 27-гадовы Дзмітрый Павінічы, 28-гадовы Павел Цапелік, дзейнічаючы па папярэдняй змове сумесна групай асобаў, маючы намер на псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах, з выкарыстаннем трох балонаў з фарбай чырвонага і чорнага колераў з 23-й гадзіны 27.09.2020 да 1-й гадзіны 28.09.2020 наўмысна сапсавалі чатыры плотавыя жалезабетонныя панэлі шляхам нанясення трох надпісаў: "НЕ РАЗБIЦЬ, НЕ СПЫНIЦЬ, НЕ СТРЫМАЦЬ", "БЕГИ, КРЫСА", "3%"; абведзеных ў кола яшчэ двух надпісаў: "ПЗ", "УХОДИ"; выявы, якая нагадвае пысу мышы; выявы чырвонай паласы.

Cуд Савецкага раёна Мінска У Судзе Савецкага раёна Мінска на мінулым тыдні вынесены прысуд па крымінальнай справе Сяргея Лагуткіна, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт.342 КК РБ).

Суд па справе палітвязня Аляксандра Васілевіча зрабілі закрытым "у інтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў і іншых падахоўных законам таямніц", паведамляе "Медыязона".

14 студзеня ў вёсцы Церуха на Гомельшчыне затрымалі 68-гадовага пенсіянера і былога сельскага дэпутата Мікалая Віцікава. Падставай для затрымання стаў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Дзесятыя суткі пенсіянер утрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3, інфармацыі пра прад'яўленне абвінавачвання ў родных няма. "Вясна" распавядае падрабязнасці гэтай справы.  Як распавяла дачка Мікалая, у вёсцы ён мае сваю гаспадарку. Працуе на зямлі, займаецца вырошчваннем расады, мае пасеку. З ператрусам да мужчыны прыйшлі яшчэ 6 студзеня. Следчыя шукалі "экстрэмізм і сімволіку", але ў выніку нічога не знайшлі. У пастанове на ператрус было пазначана, што Віцікаў «„нелицеприятно“ выказаўся пра Усебеларускі народны сход».

Марш адзінства ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 24 студзеня павінен быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова. Палітвязняў абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК) і гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

У судзе Ленінскага раёна Мінска 30 снежня да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі 36-гадовага мінчука Аляксея Лаўскага. За ўдзел у двух Маршах 23 і 30 жніўня 2020 года — "Маршы новай Беларусі" і "Маршы міру і незалежнасці" — яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Доказамі па справе выступалі фота і відэа з тэлефонаў і ноўтбука Лаўскага. Аляксея два з паловай месяцы ўтрымлівалі пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду выпусцілі на волю да накіравання на "хімію". Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава, дзяржабвінавачванне падтрымлівала В. Загароўская. Паводле версіі абвінавачвання, Аляксей Лаўскі 23 жніўня 2020 года "ў выкананне публічных заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія маюць сваёй сапраўднай мэтай загадзя спланаванае здзяйсненне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія цягнуць парушэнне працы транспарту, у выкананне размешчаных у глабальнай сетцы інтэрнэт на розных інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляючыся дакладна інфармаваным з розных крыніц пра планаванае правядзенне на тэрыторыі Мінска 23.08.2020 масавых мерапрыемстваў, гэта значыць загадзя ў парушэнне патрабаванняў Закона "Аб масавых мерапрыемствах", 23 жніўня 2020 года не раней за 13 гадзін 52 хвілін прыбыў да д. 79 па праспекце Незалежнасці ў Мінску, з нявызначанымі асобамі калонай прайшоў па праспекце Незалежнасці да д. 1 на вул. Свярдлова ў Мінску, пасля чаго пайшоў па пр. Незалежнасці да скрыжавання пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ, дзе з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, — супрацоўнікаў ОУС, і якія пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, далучыўся да групы грамадзян, што ўдзельнічалі ў гэтых супрацьпраўных дзеяннях".

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 20-24 студзеня працягваюцца затрыманні грамадзян і правядзенні ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Ціск працягваюць ўжываць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота 20 студзеня 2022 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў 28-гадовага Максіма Галко вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Справу разгледзеў суддзя Андрэй Млечка.

«Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінуулы тыдзень. Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінуулы тыдзень.

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 студзеня да двух гадоў "хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў асудзілі трох мінчукоў. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Усіх ідэнтыфікавалі па фотаздымку ў счэпцы 9 жніўня 2020 году. Усе трое ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА-1 па некалькі месяцаў, а пасля абвяшчэння прысуду іх вызвалілі ў залі суда і адпусцілі на волю да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 24-гадовы палітвязень Мікіта Сасноў быў затрыманы 2 верасня 2021 года. Супраць яго, Ягора і Аляксея ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.