Скрыншот сайта ЦВК на рускай мове «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнулі ўвагу на недасканаласць беларускамоўнай версіі сайта Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндума. Яна не працуе нараўне з рускамоўнай версіяй сайта ЦВК, а ў прыватнасці, адсутнічае актуальны цяпер раздзел «Рэспубліканскі рэферэндум-2020», у якім павінна змяшчацца ўся бягучая інфармацыя па рэферэндуме. Па сутнасці, беларускамоўны выбаршчык не зможа на сайце ЦВК даведацца пра ход цяперашняй выбарчай кампаніі. 

Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" шляхам маніторынгу сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці прыйшлі да высновы, што большасць з іх, акрамя афіцыйнай інфармацыі аб прызначэнні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю на 27 лютага, не публікуюць аніякай інфармацыі ўвогуле.

У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў пяці палітвязняў - Аляксандра Нурдзінава, Дзмітрыя Кулакоўскага, Вольгі Такарчук, Юліі Гарачка, Уладзіміра Жураўкі, а яшчэ чатыры дэпутата перанялі абавязкі "хросных" у сваіх калегаў і працягнулі апекаваць палітзняволеных Рамана Гваздзёлку, Сяргея Капанца, Дзмітрыя Івашкова, Вячаслава Рагашчука.

Суд Стаўбцоўскага раёна 31 студзеня вынес прысуды па рэзананснай "справе размаляваных цюкоў з саломай" супраць сямі палітвязняў, затрыманых 1 верасня мінулага года ў Дзяржынскім раёне. Суддзя Вікторыя Суднік прызнала ўсіх вінаватымі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюле, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года "хатняй хіміі" і вызвалілі ў залі суда. Пракурор Яраслаў Ларычаў прасіў суд усіх пазбавіць волі. На судзе стала вядома, на поле 1 верасня сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў "невядомы хлопец", які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не апынулася. Двое палітвязняў па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або вымыць іх (так як у аднаго абвінавачанага ўласная клінінгавая кампанія), але прапановы следчым нават не былі перададзеныя дырэктару калгасу. Палітвязні знаходзяцца пад вартай ужо пяць месяцаў. "Вясна" распавядае падрабязнасці гэтай гучнай справы і як праходзіў судовы працэс адразу над сямі палітвязнямі. Дзеянні ўсіх палітвязняў былі кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — злоснае хуліганства групай асобаў. Адзінаму палітвязню — Андрэю Арыку — інкрымінаваная ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (дапамаганне ў хуліганстве групай асобаў), бо ён усіх прывёз ноччу 1 верасня 2021 года на поле з цюкамі і чакаў усіх у машыне. Нягледзячы на тое, што справу вялі аддзел СК і пракуратура Дзяржынскага раёна, суд праходзіў у судзе Стаўбцоўскага раёна.

Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" шляхам маніторынгу сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці прыйшлі да высновы, што большасць з іх, акрамя афіцыйнай інфармацыі аб прызначэнні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю на 27 лютага, не публікуюць аніякай інфармацыі ўвогуле.

Пасяджэнне выбарчай камісіі, Флта ілюстрацыйнае. На сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці, за рэдкім выключэннем, можна знайсці поўную інфармацыю аб складах раённых камісій па правядзенні рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і змяненняў у дзеючую канстытуцыю краіны, а таксама хто ўваходзіць у іх кіраўніцтва, па якіх адрасах размешчаны камісіі і па якіх графіках яныі працуюць.

Ілюстрыцыйнае фота: ctv.by Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь утварэнне тэрытарыяльных камісій павінна быць завершана да 25 студзеня. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі склад і асаблівасці стварэння тэрытарыяльных камісій Гродзенскай вобласці.

Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінулы тыдзень. "Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сёння суд разглядзеў скаргу палітзняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Дэталі працэсу невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, а адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вясновец утрымліваецца ў няволі ўжо амаль сем месяцаў, але па справе да гэтага часу амаль няма інфармацыі. Распавядаем пра вынікі закрытага разгледжання скаргі старшыні «Вясны». Алесь Бяляцкі

Жонка палітвязня Віктара Панцялеева Яўгенія пасля заключэння шлюба ў брэсцкім СІЗА Учора ў гомельскай ПК-4 палітзняволеная Яна Арабейка выйшла замуж за інжынера Валерыя Таміліна. “Вясна” паразмаўляла з мужчынай, каб даведацца алгарытм дзеянняў для тых, хто таксама хоча пабрацца шлюбам са зняволеннымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць пакаранне ў калоніі.