- Катэгорыя: Вясна
38-гадовага палітвязня Руслана Кузьміча прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Б..сат".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі ўжо ўтварыліся тэрытарыяльныя камісіі па рэферэндуму. Усяго ў склад 153 камісій вылучаліся 1935 грамадзян, прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў. Сярод іх — толькі 20 прадстаўнікоў апазіцыйных партый па ўсёй Беларусі: «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), «Справядлівы свет», але і іх не ўключылі ў склад камісій. А вылучэнцаў ад партыі Гайдукевіча (Ліберальна-дэмакратычнай партыі) дапусцілі да камісій ў напалову скарочаным складзе. Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прааналізавала склады тэрытарыяльных камісій па рэферэндуму і тлумачаць, з чым звязаная адсутнасць апазіцыі ў выбаркамах.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава. Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»). Суд цягнуўся тры месяцы ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі ўжо ўтварыліся тэрытарыяльныя камісіі па рэферэндуму. Усяго ў склад 153 камісій вылучаліся 1935 грамадзян, прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў. Сярод іх — толькі два прадстаўнікі традыцыйных апазіцыйных партый па ўсёй Беларусі: «Зялёныя» і Беларуска-сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), але і іх не ўключылі ў склад камісіі. Таксама на рэферэндум у складах камісій вырашылі наогул не дапускаць прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет», а вылучэнцаў ад партыі Гайдукевіча (Ліберальна-дэмакратычнай партыі) уключылі толькі палову. Прадстаўнікі кампаніі «праваабаронцы за свабодныя выбары» прааналізавала склады тэрытарыяльных камісій па рэферэндуму і тлумачаць, з чым звязаная адсутнасць апазіцыі ў выбаркам.
- Катэгорыя: Вясна
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Сітуацыя напярэдадні рэферэндуму. Першая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
- Катэгорыя: Вясна
25 студзеня 2022 года Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітзняволенага Міколы Дзядка. Прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху вынеслі ў Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада. Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3і прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Антон Цюменцаў. Мікалай не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.
- Катэгорыя: Вясна
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Адразу — у жодзінскай турме, а цяпер — у следчым ізалятары №2 у Віцебску. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. Былая настаўніца захапляецца салідарнасцю беларусаў і дзякуе ўсім за падтрымку. У лістах на волю Эма ахвотна распавядае пра сябе і свой жыццёвы шлях. Паводле ейных аповядаў, жанчыну можна ахарактарызаваць як актыўнага і цікаўнага чалавека: у маладосці яна вельмі любіла падарожнічаць і марыла стаць журналісткай, на пенсіі атрымала правы кіроўцы — "таму што было сумна", з гэтай жа прычыны працавала ў сельскай школе і дзіцячым садку. "Вясна" публікуе аўтабіяграфію паводле лістоў з турмы палітзняволенай Эмы Антонаўны. "Нарадзілася я ў Мёрах, там і пражыла ўсё жыццё. Мама працавала ў лякарні санітаркай, адукацыі ў яе не было, яна з 1927 года, сышла ад мяне ў 1996 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 25 студзеня працягваюцца затрыманні грамадзян і правядзенні ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Ціск працягваюць ўжываць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Гарадзенскага раёна 25 студзеня разглядалася крымінальная справа Пятра Анісімовіча, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Гамяльчанка Тамара падзялілася з рэдакцыяй сайта «Гомельская вясна» лістом ад Леаніда Судаленкі, дзе ён распавядае кранальную гісторыю сваёй сям’і і акалічнасці гібелі яго дзеда падчас вайны, а таксама дзеліцца сваёй марай.