- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 27-28 студзеня працягваюцца затрыманні грамадзян і правядзенні ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Ціск працягваюць ўжываць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У студзені на прадпрыемствах у розных установах прайшлі лекцыі чыноўнікаў і дэпутатаў, на якіх яны агітавалі прысутных за змены ў Канстытуцыі на будучым рэферэндуме. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" перадалі аўдыязапіс з аднаго такога сходу, які праводзіў старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў будоўлі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Генадзь Ляпуноў 10 студзеня ў камунальным унітарным прадпрыемстве "Мінскпраект". Распавядаем, пра што вялася гаворка на гэтай "дыялогавай пляцоўцы" па канстытуцыйных зменах напярэдадні рэферэндуму.
- Катэгорыя: Вясна
27 студзеня на выязным судовым пасяджэнні ў турме №4 г. Магілёва пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Мікіты Емяльянава паводле ч. 2 арт. 411 Крымільнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня агучылі прысуды чатыром палітвязням па «справе ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Палітзняволеных братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 гадоў калоніі кожнага. Суд па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных кампутарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч.1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) — цягнуўся два месяцы ў закрытым рэжыме. За кратамі палітвязні ўтрымліваюцца ўжо амаль 18 месяцаў. Суддзя Жанна Хвойніцкая пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме а прычыне таго, што"ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу". 32-гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенка затрымалі 3 лістапада 2020 года па падазрэнні ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыка.

Лідчанін Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі) служыў па кантракце ў вайсковых частках Ліды і Навагрудка тры гады — звольніўся ў канцы 2021 года. Летась у кастрычніку супраць ваеннаслужачага вайсковай часткі 19764 распачалі крымінальную справу за абразу навагрудскага пракурора Аляксандра Шляжко. У тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" тады яшчэ вайсковец напісаў: "Этот урод приходил к нам в часть в Новогрудке". Шляжко падчас выбараў праводзіў ідэалагічную працу сярод вайскоўцаў часткі 75158. За гэты каментар пракуратура прасіла суд адправіць Максіма ў калонію на два гады, але суддзя прызначыла яму два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Цяпер хлопец адбывае тэрмін на "хіміі". Максім распавёў, што з ім здарылася. Як распавядае Максім, пракурор Аляксандр Шляжко прыходзіў у вайсковую частку 75158 у Навагрудку з ідэалагічнымі лекцыямі.
"Фонд Клуні за справядлівасць" апублікаваў справаздачу аб судовым працэсе па справе Віктара Бабарыкі
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя "Фонд Клуні за справядлівасць" (Clooney Foundation for Justice) апублікавала справаздачу аб судовым працэсе па справе Віктара Бабарыкі, у якім прыйшла да высновы, што стандарты справядлівага судовага разгляду ў дачыненні да Бабарыкі парушаны.
- Катэгорыя: Вясна
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі. "Праваабаронцы за свабодныя выбары". "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
- Катэгорыя: Вясна
Як заўважылі прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", пры падрыхтоўцы рэферэндуму мінскія чыноўнікі ігнаруюць меры асцярогі і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе з COVID-19. Работнікаў прадпрыемстваў, студэнтаў, сябраў прадзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў у студзені актыўна збіралі на "дыялогавых пляцоўках" абмяркоўваць праект змен і дадаткаў у Канстытуцыю. Напрыклад, сход на "Камунарцы" доўжыўся дзве гадзіны ў зале, дзе адначасова прысутнічалі 150 чалавек. У той час як у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паведамляюць пра рост распаўсюду "амікрону". 24 і 25 студзеня адміністрацыі ўсіх раёнаў Мінска адрапартавалі аб правядзенні "дыялогавых пляцовак" на прадпрыемствах і ва ўстановах адукацыі. Мерапрыемствы праходзілі ў выглядзе лекцый, на якіх чыноўнікі агітавалі прысутных за змены ў Канстытуцыі на запланаваным рэферэндуме. У той жа час, у гэтыя ж даты медыкі фіксуюць пагражальны распаўсюд штаму "амікрон": паводле афіцыйных звестак, у Мінску да 80% хворых на каранавірус заразіліся "амікронам".
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паглядзелі, каго абралі старшынямі абласных камісій па рэферэндуму і ўзгадалі, чым яны запомніліся пад час іншых электаральных кампаній.