- Катэгорыя: Вясна
Партыйны склад тэрытарыяльных выбарчых камісій у Беларусі памяншаецца з правядзеннем кожнай наступнай электаральнай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН індывідуальнае паведамленне аб парушэнні яго правоў па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах: правы на свабоду, правы на выказванне меркавання, права прымаць удзел у дзяржаўных справах і быць абраным на дзяржаўную пасаду, непрадстаўленне сродкаў прававой абароны ад парушэння гэтага права, права на недыскрымінацыю, правы на справядлівае судовае разбіральніцтва, уключаючы права на абарону, права на прэзумпцыю невінаватасці, права на роўнасць бакоў у працэсе, права на публічнае судовае разбіральніцтва і права на абскарджанне прысуду. Расказваем, якія аргументы і падставы прыводзяцца ў скарзе. Крымінальны пераслед, затрыманне і заключэнне пад варту Віктара Бабарыка пазбавіла яго магчымасці выказваць сваё меркаванне ў працэсе выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года. Абмежаванне свабоды выказвання меркавання не было абумоўлена правамернымі мэтамі: кантэкст падзей напярэдадні затрымання і той факт, што Віктар Бабарыка быў арыштаваны ў разгар вострага палітычнага дыскурсу падчас пачатку выбарчай кампаніі, прыводзіць да высновы, што ён заключаны пад варту ў пакаранне за рэалізацыю свабоды выказвання меркавання – права, прадугледжанага пунктам 2 артыкула 19 Пакта.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія па выбарах і рэферэндуму 2 лютага заявіла, што за межамі Рэспублікі Беларусь не будуць утвораныя ўчасткі для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме. Прычыны — "эпідэміялагічная сітуацыя, немагчымасць забяспечыць дастатковы ўзровень бяспекі пры арганізацыі галасавання, а таксама адсутнасць неабходнай колькасці грамадзян на консульскім уліку". У сувязі з агучанымі планамі ўладаў адмовіцца ад стварэння ўчасткаў для галасавання за межамі Беларусі кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заяўляе наступнае.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобінскага раёна першага лютага вынес чарговы прысуд за падзеі жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Алега Пайташа.
- Катэгорыя: Вясна
За апошнія паўтара года Алеся Каханоўская бачыла свайго сына Жэню некалькі разоў: мелькам — на трох судах, і некалькі гадзін — на спатканні пасля прысуду. Яго асудзілі да 3,5 гадоў зняволення, адбываць якія Жэню адправілі ў ПК №1. За тыя паўгода, што ён там знаходзіцца, яго тройчы адпраўлялі ў ШІЗА: спачатку ў жніўні, потым хлопец правёў там увесь лістапад, а цяпер знаходзіцца там ужо больш за месяц. Апошнюю перадачу ад родных ён атрымаў у верасні, яму не аддаюць лісты ні ад каго, акрамя мамы, бабулі і сястрычкі. Пра гэтыя паўтара года ў жыцці сям'і і пра тое, чаму Жэня ўвесь час трапляе ў ШІЗА, "Вясне" распавяла ягоная мама Алеся Каханоўская.
- Катэгорыя: Вясна
Юрый Васкрасенскі са сваёй камандай у снежні-студзені ездзілі па рэгіёнах з агітацыяй за змены ў Канстытуцыю у межах праекта "ў рэжыме праўды". За апошні месяц ён наведаў больш за 35 "дыялогавых пляцовак". Афіцыйны сайт КСДС піша, што сустрэчы Васкрасенскага праходзяць "у абстаноўцы прадказальнага ажыятажу". "Праваабаронцы за свабодныя выбары" коратка распавядаюць, што адбываецца на гэтых сустрэчах.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць інфармацыю аб складзе ўтвораных раённых камісій па рэферэндуме і афіцыйныя звесткі аб стварэнні участкаў для галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія акрэдытавала прадстаўнікоў Місіі назіральнікаў ад СНД, а старшыня ЦВК Ігар Карпенка асабіста ўручыў ім пасведчанні міжнародных назіральнікаў. Таксама ЦВК накіравала запрашэнні назіраць за рэферэндумам у Беларусі ў цэнтральныя выбарчыя органы Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і некаторыя іншыя краіны. Назіральнікі ад АБСЕ запрошаныя не былі. Дык ці будзе на рэферэндуме забяспечана поўнамаштабнае міжнароднае назіранне? Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адказваюць на гэтае пытанне.