Па прапанове Святланы Ціханоўскай 9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, у які ўсіх жадаючых заклікаюць падтрымаць незалежныя медыя і зняволеных журналістаў.              

Палітзняволены філосаф і метадолаг, вядомы грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА ўжо паўгода. Увечары 3 лютага ён пачаў галадоўку, патрабуючы змены меры стрымання на не звязаную са зняволеннем, завяршэння следства па крымінальнай справе супраць яго і прызначэння даты суда. Калі не будуць выкананыя гэтыя патрабаванні, то праз чатыры дні філосаф гатовы перайсці на "сухую галадоўку". Блізкія палітвязня запусцілі петыцыю ў падтрымку Уладзіміра. Што цяпер вядома пра галадоўку філосафа і якія сэнсы за ёй стаяць – "Вясне" распавяла былая жонка палітвязня, метадолаг і незалежная экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 9 лютага па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 9 лютага па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Фота з сацсетак 7 лютага суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна асудзіў 38-гадовага жыхара Браслаўшчыны Алега Раманчыка да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем — "хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342. Справу разгледзела суддзя Аксана Табола. З сацсетак мужчыны вядома, што ў яго чацвёра непаўнагадовых дзяцей.

У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд двум палітзняволеным экс-супрацоўнікам «Белтэлекама» – Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу. Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла іх па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 25 лістапада. Працэс закрылі па хадайніцтву пракуроркі Наталлі Сакаловай «у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў». Палітвязні выступалі супраць, але суддзя зрабіла пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархамовіч заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі. Аляксея і Арцёма затрымалі восенню 2021 года. На "пакаяльных відэа" мужчыны выглядалі збітымі.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 8 лютага 2022 г.

Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Сустрэча на торфапрадпрыемстве "Бярэзінскае" У Беларусі працягваюцца агітацыйныя сустрэчы, прымеркаваныя рэферэндуму і зменам у Канстытуцыю. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, якія пытанні задаюць грамадзяне на агітацыйных мерапрыемствах. Апынулася, што людзей цікавіць далёка не рэфэрэндум, а надзённыя пытанні.

Этап па фарміравання складаў участковых камісій завершаны ў Віцебскім рэгіёне. Яго адметная асаблівасць была ў тым, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар ​​- прысутнічалі толькі самі ў члены камісій і чыноўнікі РВК.