Пасяджэнне раённай камісіі па рэферэндуме. Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць інфармацыю аб складзе ўтвораных раённых камісій па рэферэндуме і афіцыйныя звесткі аб стварэнні участкаў для галасавання.

Мазырская раённая камісія ўтвораная ў складзе 11 чалавек. Прычым,  9 из 11 сябраў (81%) камісіі па рэферэндуме ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі 2020 года, а частка - і ў ранейшых электаральных кампаніях.

У абсалютных рэкардсменах - старшыня камісіі Міхаіл Пашынскі, які ўзначальваў камісію  ў 2010, 2012, 2014, 2017, 2019, 2020 гадах. Зараз ён з’яўляецца начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мазырскага райвыканкама. Ягоны намеснік Пётр Зыкун таксама абіраецца ў склад камісіі ў чацверты раз.

mazyr-kamisii-referendum-1.jpg
Ілюстрацыя з ТГ-канала Рада-Мазыр.

У раёне створана 73 участкі для галасавання. Адпаведнае рашэнне своечасова апублікаванае на сайце Мазырскага райвыканкама.

У Калінкавічскім раёне камісія па рэферэндуме таксама ўтвораная ў складзе 11 чалавек.

Старшынёй  раённай камісіі па рэферэндуму абраная Алена Дзяргач (удзельнічала ў кампаніях 2019 і 2020 года), намеснікам – Валянціна Логвіна і сакратаром – Алена Варабей.

У склад раённай камісіі па рэферэндуме вылучаны прадстаўнік толькі ад адной партыі – раённай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды.

Згодна з рашэннем  аб утварэнні ўчасткаў для галасавання, апублікаваным 26 студзеня, у раёне будзе 72 участкі.

У Светлагорскім раёне камісія па рэферэндуме створаная у складзе 11 чалавек. Старшыёй камісіі абраная Ларыса Вераксіч (старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў), намеснікам – Ірына Ембулаева, сакратаром – Людміла Градуленка. Усё кіраўніцтва камісіі мае багаты вопыт такой працы - абіраюцца не першы раз.

Рашэнне аб стварэнні ўчасткаў для галасавання на сайце райвыканкама апублікавана 26 студзеня. Згодна з рашэннем тут створана 55 участкаў дла галасавання.

У склад камісіі па рэферэндуме вылучана па аднаму прадстаўніку ад Камуністычнай партыі Беларусі і раённай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Мазыр, Калінкавічы, Светлагорск: склады і кіраўніцтва раённых камісій - практычна нязменныя