Пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта У адзіным раённым цэнтры Віцебскай вобласці на пасяджэнні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта 4 лютага былі ўтвораны 14 участковых выбарчых камісій, у якія ўвайшлі больш за 180 чалавек. 5 і 6 лютага ў Віцебскім рэгіёне плануюць завяршыць гэты этап падрыхтоўкі да правядзення рэферендума по ўнясенню зменаў у Асноўны закон краіны.

З мэтай забеспячэння якаснай падрыхтоўкі матэрыялаў на пасяджэнне Бешанковіцкага райвыканкама па фарміраванні ўчастковых камісій 26 студзеня, старшыня Бешанковіцкага РВК Галіна Унуковіч падпісала распараджэнне, у якім раздала абавязкі сваім падначаленым наконт фарміравання УВК. 

Старшыня выканкама абавязала галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы Вольгу Зюлькову  рэгістраваць дастаўленыя ў выканкам пратаколы сходаў працоўных калектываў, пасяджэнняў кіруючых органаў раённых арганізацыйных структур, пярвічных арганізацый палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў. 

Такім сваім распараджэннем Унуковіч парушыла выбарчае заканадаўства, даручыўшы сваім падначаленым аказваць кансультатыўна-метадычную дапамогу суб'ектам, якія валодаюць у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам РБ правам вылучэння прадстаўнікоў у склад ўчастковых камісій па рэферэндуме, паведамляе "Віцебская Вясна".

Гэтую адказную, але незаконную місію, старшыня Бешанковіцкага РВК даручыла ажыццяўляць начальніку аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай працы Таццяне Петрушэнка. 

Нягледзячы на ​​гэтыя парушэнне заканадаўства, работнікамі выканкама усе неабходныя для фарміраванняў УВК дакументы прынялі і зарэгістравалі.

А 4 лютага, на пасяджэнні РВК, камісіі, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, члены галіновых прафсаюзаў, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь", БРСМ, "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, былі паспяхова сфарміраваны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Першымі на Віцебшчыне ўчастковыя камісіі па рэферэндуме сфарміравалі ўлады Бешанковіцкага раёна