- Катэгорыя: Вясна
Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла палітвязняў Марфу Рабкову, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Дзядка, звярнулася са скаргай у суд на рашэнне аб выключэнні яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Нагадаем, што з 13 кастрычніка мінулага года загадам міністра юстыцыі Наталля Мацкевіч была адхіленая ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці і ў дачыненні да яе была распачатая дысцыплінарная вытворчасць. Гэта было зроблена ў разгар судовых слуханняў па справе Сяргея Ціханоўскага. 25 кастрычніка дысцыплінарная камісія МГКА прыняла рашэнне аб ужыванні ў дачыненні да яе дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з калегіі адвакатаў з фармулёўкай "за сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоваў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці". 26 кастрычніка Савет МГКА пастанавіў выключыць Наталлю Мацкевіч з МГКА. Абаронца абскардзіла рашэнне дысцыплінарнай камісіі МГКА ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў, Савет якой 21 снежня вынес пастанову аб адмове ў задавальненні скаргі. Наталля Мацкевіч абскардзіла пастанову Савета БРКА ў суд Маскоўскага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці разгляду справы Аляксандра Міхайлава ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Мужчына прызнаны палітвязнем.
- Катэгорыя: Вясна
47-гадоваму палітзняволенаму Раману Смолькіну, якога асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу экс-намесніка начальніка салігорскай міліцыі, змянілі пакаранне на больш жорсткае. 14 лютага суд замяніў палітвязню абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі. Раман Смолькін — жыхар Салігорска, асуджаны на двагады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу былога намесніка начальніка салігорскай міліцыі Салаўя. 12 кастрычніка мінулага года яго накіравалі на "хімію" ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №9 Віцебска.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Актывісты арганізацыі адзначаюць, што ў Беларусі назіраецца працяглая дыскрымінацыя моладзі ў Беларусі: затрыманне і адлічэнне з універсітэтаў студэнтаў і студэнтак, больш за 439 палітвязняў з'яўляюцца маладымі людзьмі, адбываецца масавая ліквідацыя няўрадавых арганізацый. Гэта ўсё заіфксавана ў альтэрнатыўным дакладзе, які будзе разгледжаны на 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка. Прававая сітуацыя ў Беларусі радыкальна пагоршылася пасля выбараў у жніўні 2020 года. Больш за 400 няўрадавых арганізацый былі ліквідаваны. Многія з іх працавалі ў галінах, звязаных з эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі. Для многіх прадстаўнікоў і прадстаўніц гэтай сферы гэта азначае канец іх працы, паколькі за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі прадугледжана крымінальная адказнасць.
- Катэгорыя: Вясна
Стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор, асуджаная да двух гадоў «хатняй хіміі» за абразу намесніка начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара, у канцы студзеня была арыштаваная на 10 сутак за «паружэнне рэжыму адбыцця пакарання». Невыносныя ўмовы ўтрымання ў ІЧУ пры Іўескім РАУСе, галадоўка, пагрозы ад начальніка ІЧУ – Рэгіна распавяла «Вясне», што ёй прыйшлося перажыць за гэтыя 10 сутак арышту ў адзіночнай камеры. 50-гадовая Рэгіна Лавор пачала адбываць «хатнюю хімію» з 1 снежня. Як яна раней распавядала «Вясне», за месяц яе паспелі праверыць 23 разы, у тым ліку, у начны час. Пасля ўступлення прысуду ў сілу жанчыне далі 15 дзён на працаўладкаванне. Рэгіна па адукацыі культуролаг і музеязнаўца, 24 гады адпрацавала ў галіне культуры, таму яна шукала працу ў сферы культуры, але ўсюды яна атрымлівала адмовы, таму Рэгіна зарэгістравалася рамесніцай. У сярэдзіне студзеня жанчына запісалася на прыём да старшыні райвыканкама і атрымала на гэта пісьмовы дазвол у інспектара мясцовага РАУС. Але наведванне райвыканкама усё адно было расцэнена як парушэнне рэжыму «хатняй хіміі».
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтрвыбаркам адказаў мінскай гарадской арганізацыі Партыі "Грамада" (БСДГ), сябры якой звярталіся з просьбай прыбраць калізіі падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму 27 лютага. Партыйцы звярнулі ўвагу на тое, што памяшканні для агітацыі за і супраць зменаў у Канстытуцыю даюцца не ўсім, а таксама на тое, што інфармацыя пра ўтварэнне ўчасткаў для галасавання публікуецца не адразу. Партыя "Грамада" прасіла ЦВК больш адкрыта асвятляць рэферэндум і даць памяшканні для агітацыі ўсім жадаючым. Вось, што адказаў старшыня камісіі Ігар Карпенка.
- Катэгорыя: Вясна
50-гадовага пружанца Алега Кулешу асудзілі да калоніі па берасцейскай «справе карагодаў». За кратамі яго ўтрымліваюць ужо восем месяцаў. Палітвязня абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце, калі пратэстоўцы на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. У пачатку лютага Алег даслаў на волю вялікі ліст, у якім распавёў, што адміністрацыя калоніі фактычна забараняе яму размаўляць на беларускай мове. За гэта яго нават выклікалі на размову, падчас якой казалі, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-расейску. «Вясна» публікуе вытрымкі з ліста палітвязня Кулешы і дзеліцца яго першым вершам, які ён напісаў падчас знаходжання ў СІЗА-7.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Руслана Чэркаса, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – сумнавядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча (арт.369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
11 лютага ў абласной газеце «Віцебскія весці» быў апублікаваны Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. 19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебскай вобласці прыйсці на ўчасткі для галасавання і прагаласаваць "За" змену канстытуцыі. Скандальнасць сітуацыі ў тым, што трое з іх, з'яўляюцца членамі Віцебскай выбаршчыкаў камісіі па правядзенні рэферэндуму.