Палітзняволены Мікалай Шэметаў быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Больш як праз паўгода, 16 ліпеня 2021-га, суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яго да двух гадоў калоніі за забеспячэнне бяспекі людзей на маршы і адміністраванне дваровага чата. Таксама яму прысудзілі кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі. Ягоная жонка Аксана Шэметава распавяла "Вясне" пра тое, чаму пагадзілася выйсці замуж за Мікалая ў дзень знаёмства, як дзеці паставіліся да затрымання таты, а яшчэ — падзялілася сваім метадам ліставання з мужам у фармаце дыялогу.

Яўген Пыльчанка, які бараніў Святлану Купрэеву, Віктара Бабарыку і Максіма Знака, звярнуўся ў суд са скаргай на рашэнне аб выключэнні яго са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Нагадаем, што 20 кастрычніка мінулага года загадам міністра юстыцыі ў дачыненні да Яўгена Пыльчанкі была распачатая дысцыплінарная вытворчасць і ён быў адхілены ад ажыццяўлення прафесійных абавязкаў.

Аўтар ілюстрацыі: Уладзімір Цэслер 14 лютага ва ўсім свеце святкуецца Дзень усіх закаханых. Сярод 1050 палітвязняў у Беларусі таксама ёсць закаханыя: іх сілком разлучылі, часта не дазваляюць ліставацца, разам з імі сям'і пазбаўленыя і іхнія дзеці. Таму сёння "Вясна" распавядае пра вядомыя пары сярод палітзняволеных. Вы можаце даслаць ім "валянцінкі" за краты: цеплыня, пяшчота і каханне здольныя прабіць любыя муры. 

Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінулы тыдзень. "Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram@ViasnaSOS@spring96infoі Emailviasna@spring96.org

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 11 лютага 2022 г.

Павел Левінаў. Фота DW Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.

Сёння, 11 лютага, сканчваецца тэрмін, калі ўлады павінны апублікаваць спісы членаў участковых выбарчых камісій. Але замест гэтага газета "Веснік Магілёў" 10 лютага апублікавала адрасы участковых камісій, якія, па сутнасці, супадаюць з тыдзень таму адрасамі участкаў. Наступны нумар газеты выйдзе толькі праз тыдзень.

10 лютага "Белкамунмаш" Агітацыя за ўдзел у рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю працягваецца. Акрамя "дыялогавых пляцовак" з чыноўнікамі, мінскія гарадскія ўлады арганізоўваюць агітацыйныя канцэрты прама на заводах у працоўны час. Адзін з іх прайшоў на "Белкамунмашы".

Гомельскі абласны суд 10 лютага асудзіў 36-гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Краўцова да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу ў каментарах Лукашэнкі, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава і распальванне сацыяльнай варожасці. На мінулым тыдні за каментары пра Андрэя Крываносава, Лукашэнку і іншых чыноўнікаў жыхара Веткі асудзілі да двух гадоў калоніі. Распавядаем, што вядома пра гэтыя суды. Як раней паведамляла пракуратура Гомельскай вобласці, 36-гадовага жыхара Рэчыцы інкрымінаваныя распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама публічная абраза Лукашэнкі і ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава.