Сёння, 7 лютага, у судзе Пінскага раёна і г. Пінска да двух гадоў "хатняй хіміі" па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта) асудзілі КВЗэншчыка Васіля Краўчука. Падставай для крымінльнай справы стаў жартаўлівы каментар у тэлеграм-канале "Каратели Беларуси". Сам мужчына запэўніваў, што гэта быў жарт, запазычаны ў калегаў па сцэне, які гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Прысуд вынесла суддзя Вольга Лубнік.
У снежні 2020 года Васіль убачыў у Telegram навіну пра тое, як у адной беларускай школе міліцыянт крычаў на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. З гэтай нагоды пінчук напісаў у каментарах жарт у тэлеграм-канале "Каратели Беларуси", якая раней гучала на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні "Пусть бегут неуклюже" з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену. У версіі КВЗ прыпеў гучаў па-іншаму.
Праз два тыдні супрацоўнікі міліцыі прыехалі ў кватэру маці Васіля, за якой мужчына прыглядае, адвезлі яго па месцы пражывання і правялі там ператрус. Праз два тыдні сілавікі прыехалі ўжо ў кватэру маці абвінавачанага і канфіскавалі старэнькі смартфон.
У выніку супраць Васіля завялі крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі. Сам мужчына запэўніваў, што гэта была ўсяго толькі жарт, запазычаны ў калегаў па сцэне.
У судзе ён пацвердзіў сваё дачыненне да жартоўнага каментара, патлумачыўшы, што аўтара нецэнзурнай лексікі абразіць не збіраўся. Проста пажартаваў.
Пракурор запрасіў для коміка пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і 1000 рублёў штрафу. Менавіта такое пакаранне вынесла суддзя Вольга Лубнік.
Крыніца: У Пінску КВЗэншчыка асудзілі за жартаўлівы каментар пра міліцыянта