- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў выказаў намер зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі (участак для галасавання №45) па правядзенні рэферэндуму.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў выказаў намер зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі (участак для галасавання №45) па правядзенні рэферэндуму.
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўна стала вядома, што Цэнтральная камісія парэкамендавала выбарчым камісіям не даводзіць да грамадзян звесткі пра сябраў участковых камісій, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс. У выніку ў рашэннях аб утварэнні ўчастковых камісій, апублікаваных на сайтах выканкамаў, прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, пазначаны не былі. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" робяць выснову, што гэта безумоўна парушае прынцып законнасці. Аднак спецыяльна створаныя пракуратурай рабочыя групы па наглядзе за выкананнем заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, ніяк не рэагуе на гэта.
- Катэгорыя: Вясна
Сябры БРСМ зладзілі масавае коўзанне ў "Мінск-Арэне" ў падтрымку рэферэндуму па занясенні зменаў і дадаткаў у Канстытуцыю Беларусі. Паведамляецца, што ў акцыі "Роднае — народнае" ўзялі ўдзел каля 1000 чалавек, сярод якіх удзельнікі адкрытых дыялогаў "Сіла Асноўнага Закона", байцы Моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП), памочнікі маламабільных грамадзян на ўчастках для галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах на мінулым тыдні.
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Брэста ўжо месяц па "пінскай справе" па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) судзяць 23-гадовага палітзняволенага Алега Ардзюка. Яго абвінавачваюць у тым, што на акцыі пратэсту ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года "кінуў палку і жменю зямлі" ў бок міліцыянтаў. Хлопца затрымалі 15 верасня мінулага году ў войску, калі ён праходзіў тэрміновую службу. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Вадзім Багатка. Палітвязню пагражае да васьмі гадоў калоніі. Згодна версіі абвінавачвання, Ардзюк 9 жніўня 2020 года ў Пінску выламаў кол, які падпіраў дрэва, разламаў гэтую палку на дзве часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэтую палку ён "кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў" і "наўмысна пагражаючы гвалтам" міліцыянтам. Таксама па адбвінавачванні ён на вуліцы Заслонава ў Пінску кінуў жменю зямлі ў бок міліцыянтаў.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».
- Катэгорыя: Вясна
15 і 16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разгледаў справу Ігара Новіка, якому прад'явілі абвінавачванні паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", а таксама паводле арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".