Па прапанове Святланы Ціханоўскай 9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, у які ўсіх жадаючых заклікаюць падтрымаць незалежныя медыя і зняволеных журналістаў.
Цягам 2021 года шматлікія незалежныя СМІ і медыя-рэсурсы Беларусі былі разгромленыя з мэтай стварэння інфармацыйнага вакуума ў краіне: у журналістаў праводзілі вобшукі дома і на офісах, канфіскоўвалі тэхніку, а саміх іх затрымлівалі па адміністрацыйных і крымінальных справах. Сайты незалежных СМІ былі заблакаваныя на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя большасці з іх была прызнаная экстрэмісцкай, а некаторыя СМІ нават былі прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі – Белсат, “Наша Ніва”, Радыё Свабода, БелаПАН.
Па дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў зараз за кратамі знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя, 32 з іх прызнаныя палітзняволенымі.
- Кацярына Андрэева, журналістка тэлеканала "Белсат"
- Дарья Чульцова, журналістка тэлеканала "Белсат"
- Ігар Лосік, кансультант "Радыё Свабода"
- Аляксандр Івулін, журналіст Tribuna
- Ксенія Луцкіна, былая журналістка «Беларусь 2»
- Андрэй Аляксандраў, медыя-менеджар
- Дзяніс Івашын, журналіст-фрылансер, "Новы Час", InformNapalm
- Анджэй Пачобут, журналіст, член "Саюза палякаў у Беларусі"
- Марына Золатава, галоўны рэдактар ТУТ.бай
- Вольга Лойка, рэдактар ТУТ.бай
- Людміла Чэкіна, генеральны дырэктар ТУТ.бай
- Алена Талкачова, журналіст ТУТ.бай
- Анжэла Асад, галоўны бухгалтар ТУТ.бай
- Ірына Рыбалка, намеснік дырэктара ТУТ.бай
- Ала Лапатка, галоўны інжынер ТУТ.бай
- Дар'я Данілава, RocketData, TAM.BY
- Марыя Новік, намеснік галоўнага бухгалтара ТУТ.бай
- Аляксандр Дайнэка, намеснік дырэктара ТУТ.бай
- Андрэей Аўдзееў, менеджар ТУТ.бай
- Кацярына Ткачэнка, юрыст ТУТ.бай — хатні арышт
- Ірына Касцючэнка, былая юрыстка ТУТ.бай — хатні арышт
- Валерыя Касцюгова, рэдактар "Беларускага штогодніка", палітолаг
- Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар "Нашай Нівы"
- Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы"
- Ірына Леўшына, дырэктар, галоўны рэдактар БелаПАН
- Дзмітрый Наважылаў, экс-дырэктар БелаПАН
- Генадзь Мажэйка, журналіст "Камсамолькай праўды ў Беларусі»
- Ірына Слаўнікава, журналіст
- Андрэй Кузнечык, фрылансер "Радыё Свабода"
- Алег Груздзіловіч, журналіст "Радыё Свабода"
- Сяргей Сацук, галоўны рэдактар "Ежедневника"
Як падтрымаць падтрымаць журналістаў?
1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі прадстаўнікам медыя.
Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:
Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Распавядайце пра палітвязняў сваім блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.
Толькі для тых, хто ўтрымліваецца ў СІЗА да суда:
3. Можна зрабіць грашовыя пераводы журналістам у следчыя ізалятары, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.
4. Даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.
У бандэроль ці пасылку можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.
Крыніца: Падтрымай палітзняволеных прадстаўнікоў медыя ў Дзень салідарнасці з Беларуссю