- Катэгорыя: Вясна
У судзе Салігорскага раёна 28 сакавіка да аднаго года зняволення асудзілі 46-гадовага рэжысёра Дзмітрыя Панцялейку. Яго абвінавацілі па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) за тое, што запосціў "ВКонтакте" малюнак дзяржаўнага сцяга на фоне свастыкі. Справу разглядала суддзя Алеся Серадзенка.
- Катэгорыя: Вясна
19-26 красавіка Экадом ладзіць Чарнобыльскі тыдзень. Гэта серыя мерапрыемстваў, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не зніклі, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Сцепаненкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, бас-гітарыста гурта TerraKod Віктара Катоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца» Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі, змясцілі ў штрафны ізалятар. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ціск на зняволенага працягваецца ў бабруйскай калоніі №2. 7 красавіка Арцём выявіў, што ў сухафрукты, якія захоўваліся ў яго рэчах на складзе, залілі вадкі сродак для мыцця посуду. А за два-тры тыдні да гэтага Арцём распавёў адвакату, што да яго "пасадзілі правакатара", з якім ён вымушаны дзяліць адну тумбачку. Па словах Арцёма, той складваў туды забароненыя рэчы, якія прыпісвалі Арцёму.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 14 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра прысуд Вользе Чарнушыч. 29 сакавіка 2022 суддзя Савецкага раёна Мінска Алена Жуковіч прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і агучыла вырак: тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска 11 красавіка асудзіў да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») 29-гадовую палітзняволеную Лідзію Новік. Дзяўчыну абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у самай вялікай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі — «Маршы за свабоду» 16 жніўня 2020 году.
- Катэгорыя: Вясна
Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.