- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 18 красавіка вынесены прысуд па справе вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітычнага зняволенага Дзяніса Насуры. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд вядомаму хірургу, палітвязню Андрэю Любецкаму. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла лекара да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Менавіта такое пакаранне запрасіла для Любецкага пракурорка Жана Баранава. Нагадаем, таксама яна прадстаўляла бок дзяржабвінавачання на судзе шматдзетнай маці Вольгі Залатар.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 4 красавіка да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 60-гадовую выхавацельніцу ў дзіцячым садку Ларысу Нікалаеву. Яе абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса за «перашкоду ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме, працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме» за раздрукоўку 16 улётак з агітацыяй за «два крыжыкі» на бюлетэнях на рэферэндуме. Ларыса Уладзіміраўна захоўвала іх у стале на працы ў дзіцячым садку, але на яе напісалі данос і жанчыну затрымалі. Больш за месяц Нікалаеву ўтрымлівалі за кратамі, дзе яна і сустрэла сваё 60-годдзе. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Аксана Саковіч. Згодна версіі абвінавачвання, Нікалаева 10 лютага з выкарыстаннем мабільнага тэлефона, ноўтбука і флэшкарты спампавала ўлёткі, якія ўтрымлівалі загаддзя падрыхтаваны тэкст з заклікамі зрабіць бюлетэні несапраўднымі шляхам галасавання праз псаванне бюлетэняў, наўмыснага ўвядзення грамадзян Беларусі ў зман для стварэння ў апошніх памылковага прадстаўлення звестак аб законнасці псавання бюлетэняў, а таксама раздрукавала гэтыя ўлёткі ў колькасці не менш 16 штук з мэтай іх распаўсюду, якія былі выяўлены і выняты 10 лютага па месцы працы Нікалавевай у дзіцячым садку. Акрамя гэтага, Нікалаева 9 лютага адправіла знаёмаму П.Н. Пакацілаву ў тэлеграме публікацыю «Честных людей» ад 27 снежня, у якой ўтрымліваўся заклік распаўсюду гэтых улётак і зрабіць бюлетэні несапраўднымі.
- Катэгорыя: Вясна
За паўтара года зняволення Арцём Міцук кінуў паліць, пачаў ліставацца на беларускай мове, прачытаў стос кніг – сярод іх Хэмінгуэй, Караткевіч, Стругацкіх, Алексіевіч, Рэмарк і шматлікія іншыя. Ён стаў цікавіцца гісторыяй Беларусі і філасофіяй, а таксама папрасіў дасылаць яму схемы трэніровак. У лістах Арцём падбадзёрвае родных і раіць брату вучыцца граць на гітары «Воинов света» «Ляпісаў» і «Перемен» Віктара Цоя.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 красавіка вынес прысуд тэсціроўшчыку Юрыю Уснічу, якога абвінвацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе напрыканцы сакавіка па ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове) асудзілі ў закрытым рэжыме 39-гадовага мінчука Аляксандра Зайцава. Яго абвінавацілі ў спробе падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Суддзя Сяргей Епіхаў пакараў Аляксандра Зайцава 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вядома, што Зайцаў затрымліваўся ў лістападзе 2020 года на акцыях пратэсту. Яго судзілі па "народным артыкуде" 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, цяпер 24.23 КаАП). У межах крымінальнай справы Аляксандр быў затрыманы 22 жніўня 2021 года каля лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы за спробу падпалу. Яго дзеянні кваліфікавалі як акт тэрарызму.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст “Вясны” праінфармавалі Спецыяльных дакладчыкаў ААН пра пагаршэнне здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай у СІЗА-1 і недастатковае аказанне ёй медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі ўстановы.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 15 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: