- Катэгорыя: Вясна
Ратуючы сябе і дзіцяці, Алене Шырме давялося ўцякаць з уласнага дома, а потым і з краіны. Спачатку ў 2020-м арыштавалі яе мужа, а праз паўтара года пачалі «паляванне» і на яе саму. Затрымлівалі, выклікалі на допыты, выбівалі дзверы, пагражаліся адправіць дачку ў дзіцячы дом… Цяпер жанчына ў бяспечным месцы, у бяспечнай краіне, але нават адтуль, здалёку, яна баіцца пісаць мужу, асцерагаючыся за сябе і за яго. Пройдучы праз нервовыя зрывы і амаль нічога не ведаючы пра лёс мужа, у цяжкай эміграцыі яна проста чакае яго вызвалення. «Вясна» пагутарыла з жанчынай і даведалася горкую гісторыю яе сям'і. Фотаздымкі, на якіх Алена разам з мужам, яна можа пералічыць па пальцах адной рукі. Усе яны з дня іх вяселля. Астатнія ў спешцы і ў страху прыйшлося выдаліць ці пакінуць у тысячах кіламетрах ад месца, дзе ёй цяпер даводзіцца вучыцца жыць нанова.
- Катэгорыя: Вясна
Якія асаблівасці доступу да медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі ў асуджаных? Ці парушаецца права на ахову здароўя ў зняволеных у Беларусі? У чым супадзенне і несупадзенне міжнародных стандартаў права і нацыянальнага заканадаўства Беларусі? І што не так з практыкай яго ўжывання? Як арганізаваная псіхалагічная дапамога зняволеным і якія небяспекі яна хавае? Пра гэта сёння выказваюцца дактары, псіхолагі, праваабаронцы і юрысты.
- Катэгорыя: Вясна
13 красавіка 2022 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска 43-гадовую Кацярыну Радзівіл, маці двух непаўнагадовых дзяцей, асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя Наталля Дзядкова прызнала яе вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса — «Абраза прадстаўніка ўлады». Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Партызанскага раёна Сяргей Сямёнаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядала суддзя Юлія Шут. За кратамі маці траіх непаўнагадовых дзяцей утрымліваюць ужо амаль тры месяцы. Вядомую візажыстку Вольгу Томіну пачалі судзіць 24 траўня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шут. Што менавіта інкрымінавалі Вользе — невядома. Але на «пакаяльным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, яна паведаміла, што затрымалі яе за фота і відэа ў Instagram з акцый пратэсту 2020 года. Таксама жанчына растлумачыла, што хадзіла на мітынгі дзеля праўды, бо ёй было крыўдна, што збіваюць людзей.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 траўня вынес абвінаваўчы прысуд палітзняволенаму жыхару Мінска Максіму Анкудзе, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368).
- Катэгорыя: Вясна
Днямі Cмольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбурга разгледзеў пазоў да мясцовага дэпартамента паліцыі, які адмовіў беларусцы Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку ў Расіі. Дзяўчына прасіла прызнаць незаконным рашэнне ў адмове атрымання ёй такога статусу.
- Катэгорыя: Вясна
12 красавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынесены вырак 34-гадоваму Руслану Ксёнжыку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда. Мужчына знаходзіўся пад вартай з 21 снежня 2021 года.
- Катэгорыя: Вясна
25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Ігара Фёдарава. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за каментар, які Фёдараў пакінуў у Інстаграм, знаходзячыся ў Польшчы.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» 26 траўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: