У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі "віцебскіх перформансаў".
Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня.
На папярэднім судовым пасяджэнні дзяржабвінаваўца запрасіў для абвінавачаных у залежнасці ад іх ролі ў здзейсненых злачынствах і прызнання сваёй віны наступныя тэрміны зняволення:
Ірыне Пярцовай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Юлі Лабуновай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Кацярыне Макарэвіч па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 339 адпаведна, па сукупнасці пакаранняў, два і тры з паловай гады пазбаўлення волі. Канчаткова –чатыры з палавінай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Арцёму Латышаву па арт. 341 і ч. 2 арт. 339 адпаведна па сукупнасці пакаранняў два і чатыры з паловай гады пазбаўлення волі, Канчаткова – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ад двух да шасці гадоў калоніі: абвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"
Апошнія словы абвінавачаных – трагедыя зламаных лёсаў
У сваім апошнім слове Ірына Пярцова прасіла не пазбаўляць яе волі.
“Я знахожуся ў СІЗА 8 месяцаў, быў час каб усё ўсвядоміць. Я адна выхоўваю сына, цяпер яго аддадуць у дзіцячы дом, ён будзе расці без маці”.
Юля Лабунова вельмі эмацыйна казала аб тым, што ў яе дома засталася дачка. У яе самы складаны ўзрост, ёй патрэбна маці, клопат і ўвага: “Мне сорамна за свой учынак, за тое што прыношу гора і пакуты сваёй сям’і. У мяне быў час зрабіць вывады і прызнаць свае памылкі. Я чыстасардэчна раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі і даць магчымасць вярнуцца да сваёй сям’і і працы, якой я вельмі даражу."
Арцём Латышаў: “Усё жыццё я стараўся быць чэсным і справядлівым. Я выконваў усе ўскладзеныя на мяне сям’ёй і дзяржавай абавязальніцтвы, адпрацаваў па накіраванні пасля вучобы, служыў у войску, валанцёрыў пад час эпідэміі ковіду. Я заўсёды хацеў быць карысным сваім блізкім і грамадству, усё рабіў дзеля гэтага. Прашу прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Прашу таксама не пазбаўляць волі дзяўчат, якія знаходзяцца са мной за кратамі і прызначыць ім мінімальнае пакаранне, якое толькі магчыма. Яны ўжо шмат нацярпеліся ў СІЗА ў вельмі цяжкіх умовах, якія не кожны мужчына можа вытрымаць. Тут шмат казалі пра характарыстыкі з СІЗА, але не казалі пра інцыдэнт, які здарыўся ў лістападзе 2020 года. Уначы мой сусед па камеры перарэзаў сабе ўсе вены на руцэ. Я першы прчнуўся і разам з іншымі, забілі трывогу. Калі б мы спазніліся – гэты чалавек загінуў бы.”
Кацярына Макарэвіч таксама раскайваецца і ўвесь час плача…
“Хачу каб нашае грамадства жыло і міры і згодзе. Хачу займацца любімай працай, Я не здымаю з сябе адказнасці. Мае блізкія таксама церпяць і перажываюць за мяне. Дайце шанец клапаціцца пра маці. Ёй трэба аплочваць мае крэдыты. Мне сорамна перад сваімі блізкімі. Кожны чалавек можа зрабіць памылку, але ён яе можа выправіць”.
Суд пагадзіўся з прапановай абвінавачання і прызначыў канчатковае пакаранне: Арцёму Латышаву 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыне Макарэвіч – 3 гады і 6 месяцаў, Юліі Лабуновай – 3 гады і 6 месяцаў, Ірыне Пярцовай – два гады калоніі агульнага рэжыму.
У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”
Крыніца: Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"