Суд Жлобінскага раёна Судом Жлобінскага раёна 13 траўня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Кастэнкі, абвінавачанага па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх).

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

Да суда знаходзіўся пад вартай у СІЗА №3, меў адтэрміноўку ад адбыцця пакарання па іншым артыкуле.

Працэс распачаўся 12 траўня, на наступны дзень быў вынесены прысуд.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр Кастэнка 9 жніўня 2020 года выйшаў на праезную частку аўтамабільнай дарогі ў г. Жлобіне, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі, перашкаджаў руху грамадскага і іншага транспарту, гучна крычаў, выкрыкваў розныя лозунгі, адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады, заклікаў да спынення выканання супрацоўнікамі АУС сваіх службовых паўнамоцтваў, у тым ліку па ахове грамадскага парадку, што прывяло да парушэння нармальнай працы транспарту і гандлёвага аб'екта.

Прысудам суда абвінавачаны Кастэнка прызнаны вінаватым у прад’яўленых яму супрацьпраўных дзеяннях.

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам адзін год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: "Гучна выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху транспарту": яшчэ адзін прысуд жыхару Жлобіна