У гродзенскай турме №1 сёння працягваецца суд па «справе Аўтуховіча». У панядзелак, 23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні. Уладзімір Гундар, Мікалай Аўтуховіч, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш сваёй віны не прызналі. Астатнія фігуранты прызналі віну цалкам або часткова. 24 траўня пачынаецца допыт абвінавачаных. Вядома, што Аўтуховіч будзе даваць паказанні апошнім. «Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд над дванаццаццю абвінавачанымі. «Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча
Чатыры фігуранты сваю віну не прызналі
«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: як праходзіць суд па «справе Аўтуховіча»
Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімір Гундар, Мікалай Аўтуховіч, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш на судзе заявілі, што вінаватымі сябе не лічаць ні па ніводным артыкуле.
Сяргей і Павел Рэзановічы, а таксама Віктар Снегур віну прызналі часткова. Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер прызналі віну цалкам.
Як паведамляе «СБ. Беларусь сегодня», Ірына Мельхер на пытанне суддзі пра прызнанне віны адказала:
«Спрабавала зразумець, у якім лінгвістычным слоўніку можна знайсці гэтыя словы, якія чытаў дзяржабвінаваўца. Гэта для майго розуму неспасціжна. Вінаватая ў тым, што паўхвіліны танчыла ў карагодзе, але праз пару хвілін прыехаў вадамёт і ўсіх нас разагнаў».
Любоў Рэзановіч таксама пракаментавала абвінавачванне:
«Вінаватая толькі ў тым, што пусціла пажыць у свой дом Мікалая Аўтуховіча. Акрамя таго, па просьбе Ірыны Гарачкінай дапамагла схаваць кампутар, у якім, па яе словах, захоўвалася важная інфармацыя. Пазней, усвядоміўшы зробленае, паказала міліцыянту месца ў лесапаласе, дзе яго закапала. Шкадую, што гэтыя дзеянні прывялі да такіх сумных наступстваў для маёй сям’і».
Што адбываецца на судзе?
24 траўня ў судзе пераходзяць да допыту абвінавачаных. Мікалай Аўтуховіч будзе даваць паказанні апошнім, а перад ім — Уладзімір Гундар. У судзе на першых пасяджэннях прысутнічалі чатыры пацярпелых, сярод іх — Анаталій Кавалевіч.
Мікалай Аўтуховіч сёння хадайнічаў пра змену меры стрымання для Галіны Дзербыш у сувязі з яе інваліднасцю, кепскім здароўем, а таксама з памылковым ходам следства. Апроч гэтага, Аўтуховіч адзначыў, што Галіна пражывае ў Гродзенскай вобласці, таму магла б прысутнічаць на судовых пасяджэннях і без змяшчэння пад варту. Суд адхіліў хадайніцтва.
Таксама Аўтуховіч хадайнічаў, каб змянілі меру стрымання Ірыне Мельхер і Сяргею Рэзановічу:
«Гэты чалавек з'яўляецца інвалідам і святаром. Ён нічога не ведаў пра мае планы. Магчыма, чуў нейкія ўрыўкавыя тэлефонныя перамовы, але наўрад ці разумеў іх значэнне».
Аднак хадайніцтвы былі адхілены.
Любоў Рэзановіч хадайнічала пра тое, каб знялі арышт з пенсіі, каб перадаць грошы недзеяздольнаму дзіцяці з інваліднасцю. Суд не задаволіў.
Вядома, што Ірыну Мельхер, апроч усяго, абвінавачваюць і па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Таксама за гэтыя падзеі судзяць і сына Ірыны — Антона Мельхера. Яго спачатку абвінавачвалі ў тэрарызме, але потым гэты артыкул з яго знялі.
Будзе дапаўняцца.
У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»
«Вясна» распавядае, што вядома пра справу і як праходзіць суд.
Крыніца: У судзе па «справе Аўтуховіча» пачынаецца допыт абвінавачаных