Кожны тыдзень суд Жлобінскага раёна разглядае крымінальныя справы ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года. На гэты час агулам асуджана больш за паўсотні жлабінчан, якія прымалі ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта.
Сёння, 9 чэрвеня, у Жлобіне таксама за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) судзяць Алену Жук. Справа Яўгена Серанкова разглядалася ў судзе дзень таму, вынікі судовага пасяджэння пакуль невядомыя. 3 чэрвеня адбыўся суд над Віталём Багамазавым, аднак які тэрмін прысудзілі маладому чалавеку, высветліць не ўдалося.
Чакае разгляду справы Тужылава Вераніка.
Жыхар Жлобіна Алег Алег Краўчанка, як і многія іншыя, стаў стаў фігурантам сумнавядомага артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Нядаўна стала вядома, што суддзя Мікалай Сергеевіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два з паловай гады.
Суд над Алегам Краўчанкам адбыўся яшчэ 10 траўня.
Крыніца: Амаль штодзень у Жлобіне судзяць удзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года