- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе 20 чэрвеня вынесены суровы прысуд жыхару Пухавічскага раёна палітвязню Яўгену Люльковічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч.3 арт 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Рэчыцкага раёна 13 чэрвеня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Ганне Васільевай, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка и Полацкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд мясцовай жыхарцы Вользе Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада, склаў 161 рубель.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні паводле крымінальных спраў, звязаных з нецярпімасцю беларускіх улад да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраныя прысуды, якія сталі вядомыя праваабаронцам за апошні час.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маларыцкага раёна 17 чэрвеня працягваўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маларыцкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маларыцкага раёна 17 чэрвеня працягваўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
- Катэгорыя: Вясна
33-гадовага праграміста з Мінска Аляксея Кавалеўскага затрымалі летась у снежні за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года — на яго напісала заяву былая жонка. Пасля чатырох месяцаў у СІЗА-1 па "народным" 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса яго асудзілі да двух гадоў "хіміі" і адпусцілі да накіравання ў папраўчую ўстанову. Аляксей вырашыў адразу з'ехаць, але вайна скарэктавала ягоныя планы. Спярша ён думаў ехаць ва Украіну, дзе жыў апошнім часам з жонкай-украінкай, але гэта было немагчыма. Тады ён выйшаў на людзей, каб з'ехаць у Літву, але і тут нічога не выйшла. Аляксей патрапіў у спецаперацыю КДБ, якая займалася справай бабруйскіх "рэйкавых партызан" і Алесі Буневіч. Збіванні, дарога ў багажніку, допыт у лесе, ізалятары Гродна і Магілёва — гэта тое, што перажыў Аляксей за няўдалую спробу ўцячы з Беларусі. Айцішнік, ужо знаходзячыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра чатыры месяцы на "Валадарцы", сукамернікаў і пра тое, як пасля вызвалення ён зрабіўся падазраваным паводле "тэрарыстычнага артыкулу". У 2020 годзе Аляксей, як і шматлікія беларусы, уключыўся ў барацьбу за адстойванне сваіх правоў і свабод. Адзін са спосабаў — удзел у акцыях пратэсту. Так Аляксей апынуўся на мітынгах 9 і 16 жніўня 2020 года. Пасля выбараў праграміст патрапіў у бойку з супрацоўнікамі АМАПа ў адным з мінскіх двароў — Аляксею разбілі твар. Шнар каля брыва ў яго застаўся дагэтуль. Праз паўгода пасля падзей, як расказвае Аляксей, ён пачаў выязджаць у іншыя краіны, каб "разгрузіць галаву і спакойна папрацаваць праграмістам". Але ён не мог назаўжды пакінуць Беларусь, бо тут у яго дзіця ад першага шлюбу, з якім мужчына перыядычна сустракаўся. Апошні раз Аляксей жыў у Адэсе з жонкай-украінкай. На пачатку снежня мінулага года праграміст у чарговы раз прыехаў да дзіцяці. Але гэтым разам яму давялося пабыць у краіне даўжэй — яго затрымалі.
- Катэгорыя: Вясна
2 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд дырэктару адной з бабруйскіх арганізацый Віктару Арцёму. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Яго вызвалілі ў залі суда. Згодна з абвінавачаннем, Арцём прыняў удзел у двух з мінскіх Маршаў на праспектах Пераможцаў і Машэрава, а таксама некаторых вуліцах. Ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асобаў. Гэтыя дзеянні груба парушалі грамадскі парадак і былі спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.