Сяргей Гунь Палітзняволены Сяргей Гунь абвясціў, што распачаў сухую галадоўку супраць свайго зняволення. Пакуль ён утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

Сяргея Гуня сілавікі затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Мінскам паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Раней Сяргея некалькі разоў затрымлівалі паводле адміністратыўных артыкулаў. У кастрычніку 2020-га ён быў моцна збіты. 12 кастрычніка Сяргей ехаў на аўтамабілі па Менску і, калі на прыпынку заўважыў супрацоўнікаў у форме, то пачаў здымаць іх на відэа. Яго аўтамабіль неўзабаве спынілі, разбілі вакно, выцягнулі яго з салона і моцна збілі. Ён страціў прытомнасць і прыйшоў у свядомасць толькі ў РУУСе, адкуль яго шпіталізавалі ў бальніцу з гематомамі і падазрэннямі на пераломы.

Сяргей Гунь нарадзіўся ў Гомелі, скончыў каледж музычнага мастацтва, шмат займаўся спортам, нават збіраўся паступаць на факультэт фізічнай культуры, але жаданне займацца музыкай перамагло і Сяргей стаў студэнтам універсітэта культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВН.

Пазней стварыў праект VYPUSKNIK.BY, івент-агенцтва “KRONA”. Але пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё. Пераехаў жыць у вёску, дзе на навуковай аснове пачаў разводзіць курэй.

Зараз у дачыненні да Гуня праводзяцца следчыя дзеянні. Калі справа будзе парададзеная ў суд Сяргей Гунь пакуль не ведае.

Крыніца: Палітзняволены Сяргей Гунь на знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку