Наталля Васілевіч У судзе Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Наталлі Васілевіч, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і абразе прэзідэнта па арт. 369 і ч.1 арт. 368 адпаведна.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк.

Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

На першае судовае пасяджэнне 7 чэрвеня патрапіла “група падтрымкі” пацярпелага з васьмі чалавек.

10 чэрвеня дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Суд не знайшоў ніякіх змякчальных абставін і пагадзіўся з прапановай боку абвінавачання: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Наталлю вызвалілі з залі суда.

Крыніца: Тры гады абмежавання волі прысудзілі Наталлі Васілевіч за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады