21 чэрвеня суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Юрыя Юдчыца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады". Судовае пасяджэнне ўзначаліла Наталля Вакульчык.

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота. Суд Ленінскага раёна Мінска 9 чэрвеня вынес прысуд жыхару Барысава Вячаславу Ласю, абвінавачагага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч Мінскі абласны суд 23 чэрвеня вынес прысуд палітзняволенаму філосафу і стваральніку “Лятучага ўніверсітэту” Уладзіміру Мацкевічу.

Сёння, 23 чэрвеня 2022 года, у судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд 20-гадоваму Максіму Антановічу. Суддзя Руслан Гурын прызнаў яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і вынес вырак: год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Для вынясення рашэння яму спатрэбілася шэсць хвілін. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў намеснік пракурора Віктар Гарошка. Хлопца прызналі вінаватым у тым, што 5 жніўня 2020 года ён пакінуў каментар "Идиот тупорылый, гореть ему в аду" у бок Лукашэнкі. Ён размясціў яго ў тэлеграм-чаце "Повестка-Чат" пад публікацыяй "Лукашэнка падпісаў загад пра прызыў на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе" на партале "Гродна s13". Каментар быў звязаны з тым, што Лукашэнка адмяніў адтэрміноўкі у армію для тых, хто навучаецца. Згодна з абвінавачаннем, Антановіч у "зневажальнай і абразлівай форме выказаў сваю рэзка негатыўную ацэнку асобы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выказанную ў ненарматыўнай форме моўнага выказвання". Каментар знайшлі міліцыянты ў 2022 годзе падчас маніторынгу чата.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Аляксандр Талмачоў. Фота: promoter.by У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Талмачова. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Падзеі ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. Суд Жлобінскага раёна 9 чэрвеня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Алене Жук, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У гомельскай жаночай калоніі 13 чэрвеня на выязным пасяджэнні асудзілі палітзняволеную Вікторыю Кульшу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Мальцаў прызначыў Вікторыі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні. Адміністрацыя жаночай калоніі ўвесь час ціснула на Вікторыю: за «парушэнні» яна правяла 32 дні ў ШІЗА і пяць месяцаў у ПКТ. Акрамя гэтага, яе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да суіцыду» за абвешчаную на знак пратэсту галадоўку. У ПКТ Кульшы падкінулі таблеткі і пагражалі крымінальным артыкулам за «абарот наркатычных сродкаў». Пра тое, як праходзіў суд над Вікторыяй, пра ейную «змову» з Марыяй Калеснікавай, пра пагрозы адміністрацыі калоніі і пра тое, як жанчына пачуваецца цяпер, пасля 20 месяцаў у зняволенні, — дачка Вікторыі распавяла «Вясне». Пры канцы сакавіка 2022 года супраць адміністратаркі тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы распачалі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 1 арт. 411 КК). Суд над палітзняволенай праходзіў на тэрыторыі калоніі, а ейных сваякоў на працэс не прапусцілі. За некалькі дзён да суда, пакуль жанчына была на шпацыры, у яе забралі ўсе запісы: скаргі, прыклады апеляцыйнага абскарджання, усе адрасы судоў, адвакатаў, МНС. Прычыну гэтага ёй не назвалі.

Ірына Слаўнікава. Фота: "Радыё Свабода" У Гомельскім абласным судзе 23 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Яе абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб правяла два месяцы ў СІЗА-1 — і там змагла пабачыць праваабаронцу “Вясны” Марфу Рабкову. Як распавяла Аксана Колб, з Марфай яны пабачыліся двойчы — у “адстойніках”. Так называюцца спецыяльныя камеры ў СІЗА, куды збіраюць зняволеных перад тым, як іх адправіць на розных аўтазаках на суды. Звычайна ў “адстойніку” можна прабыць ад 10 да 30 хвілін.