У Гомельскім абласным судзе 2 жніўня пасля чарговага перапынку адновіцца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай журналісткі телеканала TVP Ірыны Слаўнікавай. Гэта другі вялікі перапынак у судовым працэсе, прычыны якога пакуль невядомыя.
Журналістку абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Мікалай Доля.
Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка 2021 года ў Мінскім аэрапорце, калі яна з мужам Аляксандрам Лойкам вярталася з адпачынку. Да суда Слаўнікаву ўтрымлівалі спачатку ў ЦІП на Акрэсціна, затым ў СІЗА № 1 Мінска, а напачатку чэрвеня 2022 года перавялі ў ў СІЗА № 3 Гомеля.
Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме з перапынкамі. Першае пасяджэнне прайшло яшчэ 23 чэрвеня, апошняе – 21 ліпеня.
Бацька журналісткі Аляксандр Слаўнікаў у каментары TVP распавёў, што Ірына выдатна арыентуецца ў тым, што адбываецца ў пасяджэнні. Ведае, што ёй няма за што апраўдвацца, яна не вінаватая, і калі б гэта быў адкрыты працэс, ні ў каго не ўзнікла сумненняў у беспадстаўным абвінавачванні. З гэтай прычыны, яна лічыць, працэс зрабілі закрытым, іншых прычын не магло быць. Пасяджэнне праходзіла ўвесь дзень. Я, як і раней, быў за дзвярыма, у думках размаўляў з дачкой і падтрымліваў яе.
У Гомелі аднавіўся суд над палітзняволенай журналісткай Ірынай Слаўнікавай
Крыніца: Больш за месяц працягваецца суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай: наступнае пасяджэнне – 2 жніўня