Суд Маскоўскага раёна Мінска 29 ліпеня вынес прысуд супрацоўніцы сталічнага "Альфа-Хаба" Алесе Курэйчык, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.
Палітзняволеная Алеся Курэйчык — супрацоўніца "Альфа-Хабу", была затрыманая 24 траўня 2022 ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
Суд пастанавіў прызнаць Курэйчык вінаватай і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзяўчыну вызвалілі ў залі суда да прызначэння ёй месца адбыцця пакарання.
Крыніца: Тры гады “хіміі” прысудзілі супрацоўніцы "Альфа-Хаба" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе