У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Аляксандру Лукашэнку ўручаюць чорны берэт. У судзе горада Полацка 30 верасня вынесены прысуд Алегу Крычкоўскаму, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Год таму 29 і 30 верасня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя затрыманні за каментары ў сацыяльных сетках пастоў пра гібель IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. У хуткім часе Следчы камітэт заявіў, што супраць 136 затрыманых былі ўзбуджаныя крымінальныя справы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 104 затрыманых па справе, палову з якіх ужо асудзілі. Пасля затрымання большасць фігурантаў перавялі ў жодзінскую турму № 8, дзе іх змясцілі на каранцін і паўтары месяцы не прымалі перадачы. "Вясна" распавядае пра храналогію пераследу па "справе Зельцэра" і пра тое, як і за што судзяць фігурантаў справы. 28 верасня 2021 года ў Мінску адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі КДБ і Андрэем Зельцэрам, у кватэру да якога з ужываннем спецсродкаў ламіліся сілавікі. У выніку Зельцэр і адзін з КДБэшнікаў загінулі, што выклікала рэзананс у карыстальнікаў сацыяльных сетак. У наступныя дні прэс-служба КДБ паведаміла, што за каментары ў сацсетках пад публікацыямі пра загінулых было затрымана каля 200 чалавек, у дачыненні да іх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 130 і 369 Крымінальнага кодэкса.

Максім Ражкоў. У Гомельскім абласным судзе 28 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Максіму Ражкову, абвінавачанаму ў грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

На сайд-івэнце Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні праваабаронцы з Казахстана, Расіі і Беларусі абмеркавалі, як абараніць свабоду выказвання меркаванняў у сваіх дзяржавах у сучасных варунках. У гэтых краінах улады выкарыстоўваюць падобныя інструменты дзеля барацьбы з іншадумцамі, прыкрываючыся "барацьбой з экстрэмізмам". Свабода выказвання меркаванняў, незалежная журналістыка і доступ да аб'ектыўнай інфармацыі аказаліся пад беспрэцэндэнтна высокім ціскам з боку ўладаў гэтых краін. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавёў пра "барацьбу з экстрэмізмам" і рэпрэсіі ў Беларусі, прывёў актуальную статыстыку і даў рэкамендацыі, у тым ліку, АБСЕ. Павел Сапелка на Канферэнцыі АБСЕ, 2022 год

Цэрымонія ўзнагароды. Аліна Стэфановіч — у цэнтры. Крыніца: accessonline.com Праваабарончаму цэнтру «Вясна» уручылі прэмію The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі».

Цімафей Шкуратовіч. Мінскі гарадскі суд 19 верасня агучыў прысуд 30-гадоваму Цімафею Шкуратовічу, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншый сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Следчы Камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Зміцера Салаўёва. Яму інкрымінуюць ч. 4 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза грашовых сродкаў у буйным памеры, учыненае арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Праваабаронца пракаментаваў такія дзеяні сілавікоў:

На дзесяцідзённай Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры. На сайд-івенце "Беларусь: без права на абарону" выступілі, у тым ліку, пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Міхаіл Бандарчук, экспертка Хельсінскага фонду па правах чалавека ў Варшаве Вольга Саламатава, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Міхаіл Бандарчук, былы адвакат і абаронца аднаго з "дыджэяў пераменаў" Уладзіслава Сакалоўскага, а таксама журналісткі Кацярыны Барысевіч, які быў вымушаны пакінуць краіну, распавёў пра рэпрэсіі і механізмы ціску ў беларускай адвакатуры. Згодна з ягонымі словамі, прынамсі 607 адвакатаў былі пазбаўлены ліцэнзій і каля 250 адвакатаў самі прынялі рашэнне сысці з авдакатуры пасля падзеяў 2020 года.