Яўген Віславух. На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе.

Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Прысуд вынесены 19 верасня па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”, ч. 3 арт. 203-1 “Незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных” і арт. 369 “абраза прадстаўніка ўлады”.

Наколькі вядома, гаворка ідзе пра каментарыі ў сацыяльнай сетцы адносна гібелі ў Мінску 28 верасня 2021 года у перастрэлцы грамадзяніна Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

Судовыя пасяджэнні праводзіліся 26 і 31 жніўня, затым 8, 12 і 19 верасня.

Яўген Віславух быў затрыманы 26 студзеня, а з 12 лютага змешчаны ў СІЗА. 10 сакавіка праваабаронцы заявілі аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

Падтрымаць палітвязня паштоўкай альбо лістом можна на адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003.

Крыніца: За каментарыі ў інтэрнеце па "справе Зельцэра" асуджаны жыхар Мазыра