У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Арцём Мазанік. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскім гарадскім судзе 30 верасня ввнесены прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Футбол”, вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага.

Дзяніс Сальмановіч Брэсцкі абласны суд 30 верасня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Антон Шаблыка. Фрунзенскі суд Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Антона і Вольгі Шаблыкаў па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

Сяргей Беразюк. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 верасня завяршыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага прадпрымальніка Сяргея Беразюка, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган. Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай К., а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выяўленыя ў непрыстойнай форме, прыніжаючыя гонар і годнасць службовых асоб.

Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабрана чарговая падборка дыфамацыйных прысудаў, пра якія стала вядома праваабаронцам.

У гродзенскай турме з 18 траўня ідзе суд над дванаццаццю фігурантамі "справы Аўтуховіча". Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну. Падчас дачы паказанняў некаторыя заявілі пра катаванні і збіванне пасля затрымання, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання, у якіх іх утрымліваюць да гэтага часу. Некаторых неаднаразова каралі "суткамі" ў карцары. А Гундар і Аўтуховіч трымалі галадоўку па некалькі тыдняў. Судовы працэс, які доўжыўся больш за чатыры месяцы, з 19 верасня зрабілі закрытым праз тое, што суд пачаў вывучаць "сакрэтны" том. Праваабаронцам стала вядома, што судовае следтсва па справе скончанае, а прысуд агучаць 17 кастрычніка.  У будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча»: Мікалаем Аўтуховічам, святарам Сяргеем Рэзановічам, ягонай жонкай Любоўю Рэзановіч, іх сынам Паўлам Рэзановічам, пенсіянеркай Галінай Дзербыш, баранавіцкім актывістам Уладзімірам Гундарам, актывісткай Вольгай Маёравай, пенсіянеркай Ірынай Мельхер і яе сынам Антонам Мельхерам, а таксама Ірынай Гарачкінай, Віктарам Снегуром і Паўлам Савам. Усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Пра затрыманне анэстэзіёлага-рэаніматолага 2ДГКБ Таццяны Талочка стала вядома 17 траўня. Яе затрымалі наўпрост на працоўным месцы ў бальніцы. Гэтак жа быў затрыманы яе муж. Адразу супраць яе і мужа пачалі адміністрацыйны працэс, але потым яны стала фігурантамі крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Сёння у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска суддзя Вольга Няборская прызначыла Таццяне тры гады «хатняй хіміі». Таццяна Талочка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў 2ДГКБ у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года наўпрост на працоўным месцы ў бальніцы.