30.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы "Вясны" Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук.

30.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.11.2023 Тэгі: выбарчае заканадаўства, экстрэмізм, выбары-2024 Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаныя на 25 лютага 2024 года. Гэта першая выбарчая кампанія пасля крызісу 2020 года. Пройдзе яна як з некаторымі новаўвядзеннямі, што былі прынятыя за гэтыя тры гады, так і з шэрагам старых практык, якія парушаюць міжнародныя стандарты правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў і патрабаванні нацыянальнага заканадаўства. Нягледзячы на тое, што нацыянальныя назіральнікі, праваабаронцы і місіі АБСЕ неаднаразова звярталі ўвагу на апошняе і заклікалі адмовіцца ад іх і палепшыць выбарчыя працэсы, улады не выканалі амаль ніводнай рэкамендацыі. Супрацьстаянне прымусу датэрміновага галасавання, забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, утварэнне ўчасткаў для галасавання ў СІЗА і турмах, рашэнне ўдзельнічаць у выбарах экс-кіраўніка ліквідаванай партыі, пазбаўленне выбарчага права грамадзян Беларусі, што жывуць за мяжой, а таксама асоб, асуджаных да пазбаўлення волі і асоб, прызнаных недзеяздольнымі. Гэтае ды іншыя пытанні, звязаныя з праблемамі і рэаліямі беларускіх выбараў*, мы абмеркавалі з экспертам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Паўлам Сапелкам.

30.11.2023 Тэгі: культура, рэпрэсіі Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае 7-ага снежня на прагляд фільма "Беларусь 23. 34" і дыскусію з яго рэжысёркай Таняй Свірэпай ў Вільні ў "Беларускім доме". Фільм перамог на фестывалі "Бульбамуві" 2023 года.

30.11.2023 Тэгі: заканадаўства, пенітэнцыярная сістэма, карная медыцына, псіхалагічная дапамога Грамадская ініцыятыва "Лекары за праўду і справядлівасць" правяла 29 лістапада ў Вільні канферэнцыю "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі". Каманда экспертаў арганізацыі, у якую ўвайшлі юрысты, медыкі, былыя адвакаты і пісхолагі, падрыхтавалі серыю дакладаў, у якіх распавялі аб тым, з якімі праблемамі сёння сутыкаюцца зняволеныя, у тым ліку на аснове анкетавання былых асуджаных і іх родных, і абмеркавалі, што трэба змяніць у сістэме. Былі прэзентаваныя вынікі анкетавання былых зняволеных, іх родных і блізкіх, а таксама зборнік артыкулаў і дакументаў па тэме.

29.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі Ігар Казмерчак. Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака

29.11.2023 Тэгі: суды Гомельский областной суд 24 октября осудил жителя Светлогорска Андрея Игнатовича, обвинив его в разжигании иной социальной розни либо вражды (ч. 1 ст. 130 Уголовного кодекса) и в организации и подготовке действий, грубо нарушивших общественный порядок (ч. 1 ст. 342 УК). Дело рассматривал судья Дмитрий Козлов.

29.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд Гомельскі абласны суд 24 кастрычніка асудзіў жыхара Светлагорска Андрэя Ігнатовіча, абвінаваціўшы яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў.

28.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі