Затрыманне работнікаў НПЗ у Мазыры, вынікі апеляцыі Эдуарда Бабарыкі: хроніка пераследу 28 лістапада
- Катэгорыя: Вясна
28.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
27.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-27 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна дзявятага лістапада асудзілі Ігара Жука паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
27.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе 27 лістапада распачынаецца суд над 30-гадовай палітзняволенай Аляксандрай Каско. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года. Цяпер яе абвінавачваюць паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Палітзняволенай пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе раглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.
- Катэгорыя: Вясна
26.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 11 лістапада вынесены чарговы прысуд удзельніку масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе вечарам 9 жніўня 2020 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) асуджаны Ілля Сілкоў.
- Катэгорыя: Вясна
26.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя 21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, салідарнасць З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі Суд Круглянскага раёна 23 лістапада вынес прысуд прадпрымальніку Аляксандру Каліну. Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (ч. 3 арт.243 КК) і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 КК) за ўдзел ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Магілёўскі абласны суд 22 лістапада разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Бараноўскага, абвінавачанага ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК) і ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце (ч. 2 арт. 361-2 КК).