05.12.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

05.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Фрунзенскага раёна Мінска. Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў 35-гадовага менеджэра-эканаміста Юрыя Дабрахотава да двух год калоніі за актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за выраб, набыццё і захоўванне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). “Наркатычны” артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў, і з’явіўся толькі падчас судовага пасяджэння.

04.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Экспертная місія па маніторынгу выбараў*2024 ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

04.12.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былога палітвязня Мікіту Траццякевіча затрымалі па "справе байкераў" восенню 2020 года пасля таго, як ён з паплечнікамі падчас мотапрабега не даў невядомым схапіць іншага байкера. Людзі ў цывільным утрымлівалі матацыкліста ў машыне без апазнавальных знакаў. Мікіта з калегамі ўратавалі яго ад выкрадання. За гэта былога палітвязня разам з іншымі двума байкерамі абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтамі і асудзілі на тры гады калоніі, якія Мікіта цалкам адбыў, выйшаў на волю і з’ехаў з краіны.

04.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.12.2023 Тэгі: грамадства, пераслед, рэпрэсіі Наступ беларускіх сілавікоў на сябраў “Каардынацыйнай рады” па сваім масштабе нагадвае падзеі 2021 года. Пачынаючы з 28 лістапада ў краіне прайшло больш за сто ператрусаў па месцы жыхарства і рэгістрацыі яе ўдзельнікаў, была ўзбуджаная крымінальная справа. 

02.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

02.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Валерый Тацын. Скрыншот з відэасюжэта. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэнні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

02.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі абласны суд Мінскі абласны суд першага снежня вынес прысуд Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

30.11.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека Праваабаронцы падрыхтавалі прамежкавую справаздачу аб выкананні Беларуссю рэкамендацый трэцяга цыкла ўніверсальнага перыядычнага агляду (УПА). Даклад падрыхтаваны кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый: Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Lawtrend, Офісам па правах людзей з інваліднасцю, прававой ініцыятывай, Human Constanta – сумесна з Беларускай Асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека і экалагічнай арганізацыяй "Экадом" пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, паведамляе belhelcom.org.