22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што 12 верасня 2023 году на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.

22.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце.

22.11.2023 Тэгі: грамадства, выбарчае заканадаўства, улады, выбары-2024 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы "Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў" і "Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь". Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года. 21 лістапада Цэнтрвыбаркам, пасаду старшыні якога цяпер займае Ігар Карпенка, правёў першае паседжанне. У гэты ж час кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясціла пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні і маніторынгу выбараў. Распавядаем, што важнага было вызначана і заяўлена падчас першага паседжання ЦВК.

21.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў Суд Брэсцкага раёна 20 лістапада асудзіў да трох гадоў "хатняй хіміі" 51-гадовую палітзняволеную ўраджэнку Украіны Алену Дзмітрыеву. Як піша "Берасцейская Вясна", жанчыну прызналі вінатай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па масавай палітычна-матываванай "справе карагодаў". Алену затрымалі пры перасячэнні польска-беларускай мяжы і змясцілі да суда пад варту. Прысуд вынесла Вольга Сухадольская.

21.11.2023 Тэгі: грамадства, выбарчае заканадаўства, выбары-2024 У Беларусі 25 лютага 2024 года афіцыйна абвешчаны адзіным днём галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта першая электаральная кампанія пасля крызісу 2020 года і пасля кардынальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заявіла, што будзе ажыццяўляць маніторынг за дадзенай электаральнай кампаніяй. Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі і яе эксперт Павел Сапелка адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі.  

21.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, выбарчае заканадаўства, аналітыка Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.

21.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Дом правасуддзя. Фота spring96.org Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі жыхара Мінска, прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінск з 31 кастрычніка па 2 лістапада. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шчоткіна.

20.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у  абразе Аляксандра Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве паводле ч. 2 арт 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

20.11.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.11.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, улады У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.