17.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, зборныя матэрыялы У Беларусі шэраг палітвязняў знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі без сувязі са знешнім светам. У рэжыме "інкамунікада" ўтрымліваюць як вядомых палітвязняў, так і не публічных беларусаў і беларусак. Сваякі, адвакаты і грамадскасць доўгі час не могуць атрымаць інфармацыю пра стан і здароўе некаторых палітзняволеных. Да гэтага часу пасля лякарні так і не паказалі, у якім стане знаходзіцца ў калоніі палітык Віктар Бабарыка. За гэтыя тры гады афіцыйныя ведамствы і праўладныя тэлеграм-каналы паказалі ў турмах і шпіталях толькі каля дзесяці палітычных зняволеных. Гэта былі кадры палітвязняў з СІЗА-1, жодзінскай, гарадзенскай і магілёўскай турмаў, баранавіцкага СІЗА і іншых месцаў зняволення. Іх публікавалі як афіцыйныя ведамствы Міністэрства ўнутраных справаў, Следчы камітэт — так і прапагандысты, праўладныя тэлеграм-каналы. Найчасцей такія публікацыі з’яўляліся як "антыфэйкі" аб абвешчаных галадоўках палітвязняў. Узгадваем гэтыя рэдкія выпадкі, а праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе, чаму важна дамагацца ў дзеючай улады, каб сваякам і грамадству паказвалі, у якім стане знаходзяцца палітвязні.

17.11.2023 Тэгі: ААН, заканадаўства, рэпрэсіі Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Рабочая група па адвольных затрыманнях звярнуліся да беларускай дзяржавы з нагоды прымянення артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Публікуем гэты зварот.

17.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Сцяг Беларускага незалежнага прафсаюза на мітынгу. Фота з сацыяльных сетак. У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Пад пераслед у адначассе патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

17.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

17.11.2023 Тэгі: палітвязні, АБСЕ, выбары-2024 Вялікабрытанія, Канада ды іншыя краіны 16 лістапада выступілі з заявай у адрас Пастаяннай рады АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаўся 12 лістапада. Заяву зачытала амбасадарка Канады ў Вялікабрытаніі Джослін Кінэр. Яна выступіла ад імя сваёй краіны, а таксама Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі і Швейцарыі, што заклікалі да свабодных выбараў і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

17.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Кірыл Пракопаў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сямейнай пары са Смалявічаў Кірылу і Вікторыі Пракопавым, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

16.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы 27 верасня 2023 года ў Гомелі быў затрыманы былы журналіст Андрэй Толчын. На наступны дзень на кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Андрэя Толчына перавяліў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

16.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, салідарнасць Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: "Праваабарончая салідарнасць". Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?

16.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя Сцяпан Задойка 24 кастрычніка 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Сцяпану Задойка. Яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.