- Катэгорыя: Вясна
24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 11 лістапада за ўдзел у пратэсным шэсці ў лістападзе 2020 года вынесены прысуд трэнеру по футболу БГУ Руслану Пратасеню.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада вынесены прысуд 58-гадоваму Юрыю Юрэню, абвінавачанаму ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (сутнасць артыкула страціла моц у 2021 годзе). Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.
- Катэгорыя: Вясна
23.11.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, прымусовая праца Былы палітвязень Віктар Акцістаў быў асуджаны на 2,5 гады калоніі паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа 10 жніўня 2020 года. Сваё пакаранне ён адбываў у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, а вызваліўся 31 снежня 2022 года — перад Новым годам. Віктар распавёў "Вясне" пра тое, як працаваў на вытворчасці дранкі ў калоніі, якую неўзабаве закрылі праз санкцыі; як разбіраў велізарнае кола БЕЛАЗа, пра бессэнсоўныя парушэнні, а таксама пра тое, як гэта, мець статус палітвязня ў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
23.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 43-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду. За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала ўзбуджэнне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў пазбаўлення волі. Судзіць Уладзіміра пачнуць ужо 30 лістапада ў Ваўкавыску.
- Катэгорыя: Вясна
23.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, свабода асацыяцыяў, правы працоўных Як дзейнічае свабода асацыяцыяў і прафсаюзы? Якія крыніцы ў міжнароднай арганізацыі працы? Што зроблена ў дачыненні да Беларусі кантрольнымі органамі МАП? Якая гісторыя стварэння незалежных прафсаюзаў у Беларусі? Якой была нацыянальная забастоўка ў Беларусі ў 2020 годзе і чаму не атрымалася? І ці мелі права прафсаюзы ладзіць забастоўкі з палітычных, а не сацыяльна-эканамічных патрабаванняў?
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў 22 лістапада суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі палітзняволеных сужэнцаў Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Вярхоўны суд пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Сёння Таццяну мусяць вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу зменшылі тэрмін на паўгады.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы, рэпрэсіі, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у "абразе Аляксандра Лукашэнкі" паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у TikTok у сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка.