- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека 10 cнежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Але сёння ўсё складаней верыць у канцэпцыю правоў чалавека. З гэтай нагоды "Вясна" распытала тых, хто працягвае абараняць правы чалавека нават у такі змрочны час. Праваабаронцы распавялі, чаму, на іх пункт погляду, канцэпцыя правоў чалавека ўсё яшчэ працуе, што надае ім сілу і матывацыю абараняць каштоўнасці правоў чалавека цяпер, а таксама якія сродкі прасоўвання гэтых каштоўнасцяў яны бачаць найбольш дзейснымі.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка У Беларусі працягваецца ўстойлівая тэндэнцыя крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Па звестках, якія ўдалося сабраць праваабаронцам "Вясны", за лістапад маглі быць асуджаныя не менш чым 101 чалавекі. Праваабаронцы маюць звесткі пра не менш чым 22 пацверджаныя факты асуджэння, з якіх 18 складаюць мужчыны і чатыры жанчыны. Расказваем пра асаблівасці крымінальнага пераследу беларусаў і беларусак у лістападзе.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў З Аляксандрам Антанюком з Брэста, былым следчым і былым палітзняволеным, мы сустрэліся 28 лістапада — ў дзень, калі споўнілася роўна 10 месяцаў, як ён на волі. Берасцеец адбыў увесь тэрмін у паўтары гады па "справе карагодаў" і пакінуў Беларусь праз рызыку новага пераследу. Каля дзевяці месяцаў ён знаходзіцца ў эміграцыі. "Вясна" паразмаўляла з былым палітвязнем пра працу следчым, папярэджанне за канцэрт Dzieciuki, затрыманне на праўладным мітынгу, успрыняцце кратаў з двух бакоў, пра тое, з якімі выклікамі прыходзілася сутыкацца ў зняволенні, каштоўнасць свабоды, "брэсцкі працэс" і многае іншае.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі зменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню, дзе палітвязень цяпер праходзіць курс хіміятэрапіі. Але лячэнне не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе. З лекарамі праводзілася кансультацыя наконт перасадкі касцявога мозга, але гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, справа Вясны Кампанія #FreeViasna узяла ўдзел у адвэнт-маркеце на пляцоўцы "Беларусь у/і Еўропе", які адбыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце шостага снежня 2023 году. Падчас імпрэзы праваабаронцы прадставілі стэнд, на якім чарговы раз нагадалі грамадскасці пра палітзняволеных калегаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: правы чалавека, АБСЕ, карткі, выбары-2024 Першыя выбары* пасля крызісу 2020 года прызначаны на 25 лютага 2024 года – будзе адзіны дзень галасавання: выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі. Гэтая выбарчая кампанія ўжо пачалася з масавай хвалі ператрусаў па "справе выбараў у Каардынацыйную Раду". За любую актыўную грамадскую актыўнасць у Беларусі можна папасці пад пераслед. Пад такой рызыкай знаходзяцца і патэнцыйныя незалежныя назіральнікі_цы, якія хацелі бы скарыстацца сваім правам грамадскага кантролю. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне, а юрыстка Святлана Галаўнёва і іншыя эксперты кампаніі тлумачаць яго важнасць і ацэньваюць рызыкі такой дзейнасці сёння ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Чарговы суд за здзек над дзяржаўнымі сімваламі адбыўся ў Мінску 28 верасня. Суд Кастрычніцкага раёна пакараў пазбаўленнем волі Аляксандра Кандрацьева паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.