12.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Згодна з Календарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. абласныя, Мінская гарадская, акруговыя, раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія выбарчыя камісіі мусілі быць утвораны не пазней за 11 снежня. У гэты дзень былі ўтвораныя Мінская абласная і 17 акруговых выбарчых камісій.

12.12.2023 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота. Цэнтральная плошча ў Старых Дарогах На афіцыйных сайтах 22 райвыканкаў Мінскай вобласці апублікаваны рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання. Амаль ва ўсіх раёнах Міншчыны забаронена пікетаваць на цэнтральных плошчах горада, на прыпынках грамадскага транспарту; аўтавакзалах, каля будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, пракуратуры. У некаторых раёнах таксама нельга збіраць подпісы на кірмашах, каля сталовых, у парках, а таксама ў жыллёвых кааператывах. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае падрабязнасці.

12.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 лістапада вынесены прысуд Ігару Котаву, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Алена Бушава.

12.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота "Белапан" Згодна з Календарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. абласныя, Мінская гарадская, акруговыя, раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія выбарчыя камісіі мусілі быць утвораны не пазней за 11 снежня. Гэта вельмі важны этап электаральнай кампаніі, бо менавіта сябры камісіі граюць галоўную ролю ў правядзенні выбараў: рэгістрацуюць кандыдатаў, лічаць галасы і агалошваюць вынікі галасавання. Кампанія "Праваабронцы за свабодныя выбары" распавядае пра ўтварэнне выбарчых камісій, чым займаюцца іх сябры і якія новаўвядзенні чакаюць беларусаў на гэтай электаральнай кампаніі.

12.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіслава Корзуна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Рубахава прызначыла Уладзіславу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

12.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота 7 снежня 2023 году адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 чальцоў кожная. Агулам у вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.

12.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Пасяджэнне Прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Фота: газета "Герой працы" Райвыканкамы і раённыя газеты Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.

12.12.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.12.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, валанцёры, выбары-2024 Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў_ц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

12.12.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, правы чалавека Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 31 кастрычніка 2023 рашэнне (меркаванне) па скарзе палітзняволенага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі, прызнаўшы парушэнне яго права на свабоду, што гарантаванае артыкулам 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таксама КПЧ звярнуўся да дзяржавы з просьбай прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння таго, каб жыццё, фізічны і маральны стан Віктара Бабарыкі не зведвалі небяспеку, а таксама забяспечыць яго камунікацыі з адвакатамі, членамі сям'і і медыцынскімі работнікамі.