- Катэгорыя: Вясна
12.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Паводле Каляндарнага плана ЦВК да 10 снежня адпаведнымі рашэннямі мясцовых органаў улады павінны быць вызначаныя месцы, забароненыя для пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў. Прааналізавалі на прыкладзе палескага рэгіёну, якія магчымасцямі для правядзення пікетаў для ініцыятыўных груп засталіся і як адбываецца інфармаванне электарату ў мясцовых СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: палітвязні, правы чалавека 10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. 75 гадоў таму ў гэты дзень была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Абарона правоў чалавека на сённяшні дзень у Беларусі актуальная як ніколі. Галоўны фокус у гэтай тэме – падтрымка палітвязняў і іх вызваленне. Нягледзячы на тое, што усе вязні ў беларускіх турмах зазнаюць парушэнне правоў, палітзняволеныя падвяргаюцца асабліва жорсткаму абыходжанню і катаванням. Некаторыя з іх пасля адбывання турэмнага тэрміна пачалі працаваць у правабарончых арганізацыях і бараніць правы іншых палітычных зняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Згодна з Каляндарным планам ЦВК на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў абласных Саветаў дэпутатаў і аблвыканкамаў 11 снежня былі ўтвораныя абласныя і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах у Адзіны дзень галасавання 24 лютага. Як гэта прайшло ў Гомелі, Брэсце і Гродна?
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці ад Libereco #WeStandBYyou Джулія Пастарэла (Палата дэпутатаў Італіі, "Azione"), Юозас Алекас (Еўрапейскі парламент, "Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў") і Мануэла Ротман (нямецкі Бундэстаг, "Альянс 90 / Зялёныя") сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Віцебскі раённы суд 6 снежня асудзіў мясцовага жыхара Сяргея Зайцава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку гэтага года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора г. Віцебска. Паведамляецца, што Зайцаў быў раней судзімы 11 раз. На судзе віцебчук віну не прызнаў. Справу разглядаў Міхаіл Зубеня.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, салідарнасць, рэпартаж У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму “Праваабарончым альянсам” трэці раз уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў знаходзіцца зараз за кратамі за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.
- Катэгорыя: Вясна
10.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэміі адбылася 10 снежня ў Вільні. Сярод лаўрэатаў у чатырох намінацыях — двое палітзняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: палітвязні, культура, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк Металічная арт-інсталяцыя “Нязломныя”, прысвечаная палітзняволеным правааабронцам "Вясны", адкрылася ў самым цэнтры Вільні — на Лукішскай плошчы.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады, або проста чытаюць незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі больш за тры гады штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лістападзе праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 465 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 69 арыштаў і 105 штрафаў. Таксама за мінулы месяц павялічылася колькасць выпадкаў пераследу родных актывістаў, якія з'ехалі за мяжу. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лістападзе.