20.12.2023 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.

21.12.2023 Тэгі: суды, грамадства, ААН, палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы "Вясны" Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.

21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У лістападзе 2022 года суд Заводскага раёна Мінска асудзіў актывіста анархічнага руху Дзмітрыя Дубоўскага за падзеі 13-гадовай даўніны. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі ў Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Дзмітрыя асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. "Вясна" публікуе вытрымкі з прамовы палітвязня ад 24 лістапада 2022 года, якую апублікаваў тэлеграм-канал "Право на восстание".

21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота Віцебскі раённы суд 6 снежня прызначыў 38-гадоваму бацьку траіх дзяцей Сяргею Зайцаву адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Такі прысуд вынес Міхаіл Зубеня. Па справе адбылося чатыры судовыя пасяджэнні.

21.12.2023 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.

21.12.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі пад назвай "Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся" ("Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter"). У кнігу ўвайшлі сведчанні, інтэрв'ю, выступы ў судзе Марфы РабковайМарыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Вольгі Класкоўскай, Насты Лойкі ды іншых жанчын, якія патрапілі пад палітычны пераслед у выніку пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе. Кніга выдадзена на нямецкай мове. Яе ўкладальніцай з'яўляецца кінарэжысёрка, прадзюсарка і калумністка Кардэлія Дворак (Cordelia Dvorák). Матэрыял для кнігі збіралі цягам 15 месяцаў пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" і ініцыятывы Politzek.me. Праваабаронцы "Вясны", якія ўдзельнічалі ў зборы матэрыялаў для кнігі, распавялі пра яе важнасць.

20.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 18 снежня выбарчыя камісіі Беларусі ўжо акрэдытавалі 2667 назіральнікаў на выбары*. З іх маладзёнаў ва ўзросце да 31 года — толькі 298 чалавек, што складае каля 11%. Абсалютная большасць назіральнікаў акрэдытаваліся ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў.

20.12.2023 Тэгі: выбары-2024Сустрэча ў Лошніцы Дэпутатка ад Барысаўскага раёна, былая міністарка інфармацыі Беларусі, Лілія Ананіч 19 снежня правяла ў Лошніцкай сярэдняй школе сустрэчу з настаўнікамі і выхавацелямі, дзе паскардзілася на санкцыі і агітавала "25 лютага прыйсці на выбарчыя ўчасткі". Але перадвыбарчая сустрэча з чыноўніцай ператварылася ў скаргі на санкцыі, бытавыя праблемы мясцовага насельніцтва і кошты на яйкі.

20.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.12.2023 Тэгі: правы чалавека, свабода асацыяцыяў, салідарнасць Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот чатыром Спецдакладчыкам з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды.