- Катэгорыя: Вясна
20.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2023 У судзе Маскоўскага раёна Брэста 14 снежня асудзілі Ірыну Санкоўскую паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Ірыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Глеб Мельнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня да дзесяці гадоў калоніі прызначылі 30-гадовай палітзняволенай Аляксандры Каско. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года. Цяпер яе асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Яшчэ да суда Аляксандру ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў" і "спіс экстрэмістаў". Такім прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык. Суд над ёй пачаўся 27 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў спісах абласных і акруговых выбарчых камісій па выбарах у Парламент цалкам адсутнічаюць імёны і прозвішчы сябраў камісій.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што шаркаўшчынскія чыноўнікі праводзяць у школах так званыя "адкрытыя дыялогі". Як піша сайт раённай газеты “Кліч Радзімы”, у шаркаўшчынскай СШ №1 днямі правялі адкрыты дыялог "Зрабі правільны выбар". З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Юрый Васілеўскі.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што 8 снежня старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў падпісаў рашэнне "аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў". Дакумент змяшчае вельмі нечаканыя фармулёўкі.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 18 снежня асудзілі за дзесяць данатаў палку імя Кастуся Каліноўскага 31-гадовага Чэслава Канановіча. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса "фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах" і прызначылі пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Вячаслаў Тулейка.
- Катэгорыя: Вясна
18.12.2023 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Згодна з Календарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання мясцовыя органы ўлады павінны былі да 10 снежня вызначыць месцы, дзе нельга праводзіць пікетаванне ў межах выбарчай кампаніі 2024 года. Мінскі гарадскі выканкам прыняў адпаведнае рашэнне толькі 14 снежня і нядаўна яго апублікаваў. Пры гэтым усе 22 райвыканкамы Мінскай вобласці да 10 снежня апублікавалі рашэнні па вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання. У параўнанні з выбарчай кампаніяй у 2020 годзе спіс месцаў у Мінску, у якіх забаронена ладзіць перадвыбарчыя пікеты, павялічыўся.

18.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.